Ух Вы! На мой погляд, каб бегаць па раніцах, ужо трэба мець ваісьціну валатоўскую сілу, прынамсі волі! А якія на бульвары Шаўчэнка прыгожыя дубы растуць...
А я назбіраў мінулай восенню ля Кіева-Пячэрскай Лаўры шмат жалудоў ад так званых (мною) дубаклёнаў, і да сёння нічога ў Беларусі не пасадзіў. То хвалююся, што трактар затопча, то здаецца, што камунальныя службы скосяць, то і так ўсё навокал засаджана, то праз некалькі гадоў градкі з агуркамі і памідорамі ценню накрые. Хаджу па краіне і для алейкі кіеўскіх дубаклёнаў ніяк месца не знойдзецца. Так што я трошкі вам зайздрошчу :)
Калі я правільна ўяўляю сабе тое, што можа сарамліва хавацца за словам "дубаклён", то зайздросце мне ўдвая: акурат такія ў мяне за вакенцам ;) У Вас ёсць толькі адно выйсце: цёмнай ноччу павыкапваць якую прысаду, і паўторкваць свае саджанцы на тое месца. А то камунальшчыкі дакладна не пацерпяць дзікіх насаджэнняў. Ведаеце, аказалася жолуд можна лёгка прарасціць у гаршчку на падваконні, ён такія файныя вялікія лісты адразу выпускае.
Ёсць у мяне дома адно кашпо на прыкмеце. Памерам з вядро 10л. Выкапаю ноччу адтуль трапічную раслінку, якая містычном чынам перастала развівацца (асобная гісторыя), і пасаджу дубаклёнік адзін. І буду сядзець над ім як Бураціна :) Праз колькі дзён ён высуне з зямлі свае лапухі?
Выдатная думка! Тым больш, што гэтыя трапічныя хутка стануць трывіальнымі беларускімі раслінкамі, як той бульбоўнік ці асот. А вось дубы могуць і не вытрымаць накалу прыродных жарсцяў( Вы спярша жолуд змясціце ў што-небудзь вільготнае: ці ў анучку, ці ў трошку вады, ён лопне, выпусціць карэнні, потым перасадзіце ў зямлю і тады чакайце хутка-хутка першую галінку.
Comments 22
Reply
А якія на бульвары Шаўчэнка прыгожыя дубы растуць...
Reply
Reply
Reply
А дзе ж гэта дубы ў радок?
Reply
А дубкі каля КЗ Мінск водзяцца. Арэал у іх там гістарычны)
Reply
Reply
Reply
(The comment has been removed)
Reply
(The comment has been removed)
Reply
Reply
У Вас ёсць толькі адно выйсце: цёмнай ноччу павыкапваць якую прысаду, і паўторкваць свае саджанцы на тое месца. А то камунальшчыкі дакладна не пацерпяць дзікіх насаджэнняў.
Ведаеце, аказалася жолуд можна лёгка прарасціць у гаршчку на падваконні, ён такія файныя вялікія лісты адразу выпускае.
Reply
Reply
Вы спярша жолуд змясціце ў што-небудзь вільготнае: ці ў анучку, ці ў трошку вады, ён лопне, выпусціць карэнні, потым перасадзіце ў зямлю і тады чакайце хутка-хутка першую галінку.
Reply
Leave a comment