Брэдас

Oct 04, 2009 10:37

Вось дзе ўжо спалучэнне неспалучаемага, не падкапаешся:

Read more... )

гісторыя, трэш

Leave a comment

Comments 39

skryppa October 4 2009, 09:32:37 UTC
Так, была гісторыя :)

Reply

juli_erde October 4 2009, 09:44:51 UTC
Вы памятаеце? ;)

Reply


amberss October 4 2009, 09:40:25 UTC
гэта яшчэ кветачкі,я чытала надрукаваныя на машынцы ў др. палове 20-х гг дакументы на латыскай кірылкай, прычым яшчэ дарэформенны варыянт:)

Reply

juli_erde October 4 2009, 09:48:18 UTC
Ааа... вось гэта напэўна жах!
Нават шкада троху, што беларускія тэксты на кірыліцы не выклікаюць падобных эмоцый ужо ніколі і ні ў кога :(

Reply


(The comment has been removed)

amberss October 4 2009, 11:49:11 UTC
проста нязвыкла.дадаць пару дыякрытычных літараў і ніякіх праблемаў:)

Reply

juli_erde October 4 2009, 11:56:06 UTC
Ага. Варта ўявіць сабе напрыклад перададзеную такім чынам лацінскую :)

Reply

jaukala October 4 2009, 22:42:33 UTC
Лацінская ўсёткі не латышская, а латышская, дарэчы, фанэтыкай нагадвае нашу радзімую вельмі (пра літоўскую і так знаеце). Плюс не забываем, наколькі трансфармаваную лацінку яна выкарыстоўвае (ладна дадаткаў куча, тры літары давялося проста выкінуць): тэарэтычна, найбольш арганічна глядзеўся б спецыяльна створаны асобны альфабэт. А фактычна, гэта зрабіла б прыбалтыйскія мовы яшчэ больш невывучальнымі:)
Не адмаўляю, што кірыліца тут глядзіцца глупа і дзіўна, але гэта і праўда справа выключна прывычкі (ці, вумней кажучы, гістарычнай традыцыі). З гледзішча лінгвістыкі перавагі не мае ні адзін альфабэт.

Reply


(The comment has been removed)

juli_erde October 4 2009, 12:15:35 UTC
Гэта літоўская мова. Таму раю, як сабе: атрымлівайце асалоду ад гучання знаёмых літар у незнаёмых варыяцыях :)

А мне спасылку ўчора сябар кінуў. Мяркую ён не будзе супраць, калі я з Вамі падзялюся.

Reply

ex_dr_luck October 4 2009, 13:17:22 UTC
звучання цікаве:) екзотично...
а білоруська теж колись транслітерувалась латиницею?

Reply

juli_erde October 4 2009, 20:50:58 UTC
Быў такі перыяд, прычым лацініцаю адрознаю ад польскай. Сярод усяго астатняга ў этнаграфічных экспедыцыях часта бачыла старыя кнігі лацінкаю. Некаторыя, самыя апантаныя, дагэтуль пераважна ёй карыстаюцца, але канешне толькі ў нейкіх прыватных камунікацыях, але не ў афіцыйных дакументах.

Reply


alryk79 October 4 2009, 17:08:34 UTC
Гэта прывітанне з Расейскай імперыі))) З 19 стагоддзя, калі быць дакладным. Беларусам забаранілі мову наогул, літоўцам- лацінскі альфабэт.

Reply

juli_erde October 4 2009, 20:55:37 UTC
Прывітанне, трэба зазначыць, выглядае досыць шызафрэнічна :)
А я вось чамусці не сутыкалася з артэфактамі тых падзей, апроч як у біржайскім музэі.

Reply

alryk79 October 5 2009, 15:24:50 UTC
Пагугліце такую з'яву, як "кніганошы". Так называлі кантрабандыстаў якія цягалі з Круляўца літоўскія кнігі на лацініцы. Нават дзесьці ў Літве зараз ім помнік стаіць.

Reply

Перамытнікі- бібліяфілы :) juli_erde October 6 2009, 19:52:42 UTC
Да, былі ж калісці часы, калі кнігі цаніліся па-сапраўднаму.

Reply


Leave a comment

Up