RIP

Oct 10, 2019 22:19

Зараз выпадкова даведаўся, што год таму памёр Уладзіслаў Ахроменка, вельмі прыстойны, калі не выбітны пісьменьнік беларускі. 53 гады. Інфаркт.

литаратура

Leave a comment

Comments 2

zadel October 10 2019, 20:26:48 UTC
не читал, но жаль.

Reply

ju_88 October 10 2019, 20:35:16 UTC
"Люди и свиньи", "Янкі або апошні наезд на Літве", "Пра кацапа, хахла і бульбаша" ну и весь его ЖЖ :
++++++++++++++++++++++++++++++++++
Караткевіч 27. September 2014

Калі ў нейкай літаратурнай кампаніі падчас сяброўскае п’янкі прыгадваю, як у 1981 годзе я, шаснаццацігадовы пацан, на той час - навучэнца элітнай спецшколы пры Беларускай Кансерваторыі, граў Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу Накцюрн Шапэна op 9 № 2 (Es-dur) у яго ўдома на К. Маркса-36, і як Караткевіч на знак падзякі ўласнаручна варыў мне, смаркачу, каву, -- на мяне глядзяць, як на музейны экспанат.
Калі я пры гэтым прыгадваю, што Уладзімір Сямёнавіч быў пахмельны, апрануты ў нейкі зашмальцаваны халат, які зашпліьваў на ордэн “Дружбы Народаў”, але пры гэтым захоўваў каардынацыю, на мяне зыркаюць, як злачынцу, які “прыніжае светлы вобраз”…
+++++++++++++++++++++++++++++++++++++++
напрыклад.

Reply


Leave a comment

Up