вершык

Sep 09, 2007 14:58


Беларусі

Яшчэ-так-нядаўна-галінка імкнецца жыць,
Апошнія кроплі вагню аддае і плача.
Ў пажары няпамяці - мары і міражы
Таго, што магло б быць у нас - і што так - иначе.

Хто чуе - той ведае - хутка настане час -
Ён тых, што трывалі ў агні, дап'яна напоіць
Дажджом сьветлай веры, якая ратуе нас -
Амаль-што-галінкі - пакуль-што-ня-цалкам-попел.

asitis

Previous post Next post
Up