Акулісты

Aug 03, 2010 22:52

Прызнаюся шчыра, што ў акуліста я бываю рэдка. Я ведаю, што гэта няправільна. Што да доктара трэба хадзіць з пастаяннай перыядычнасьцю. Але я іх ... баюся. Нягледзячы на тое, што агляд акуліста - гэта зусім небалюча, але гэтае адчуваньне, што будуць чытаць маралі, што ў вас дрэнны зрок... Такое ўражаньне, што да іх прыходзяць выключна ўсе здаровыя ( Read more... )

жыва_Я))), лайф, здароўе

Leave a comment

Comments 7

div4ina_is August 4 2010, 07:32:36 UTC
а ў якую аўташколу ты сабралася? Я так сама іду на правы :)) толькі таведку яшчэ не брала, толькі пачынаю да лекараў хадзіць.

Reply

jana_elka August 4 2010, 10:00:54 UTC
я іду ў верасьні.
з аўташколай пакуль не вызначалася. пагляджу па кошту. ёсьць варыянты да 1 млн. туды і пайду.
кажуць, што аўташкола аўташколе розьнь, але я думаю, што прыдуркаў і нармальных людзей паўсюль аднолькава. так што для мяне вызначальны кошт і разьмяшчэньне аўташколы.
а якую абрала ты? і калі ідзеш?

Reply

div4ina_is August 5 2010, 09:10:21 UTC
мы думалі пайсьці ў сярэдзіне жніўня, але можа не паспеем даведку зрабіць тады пойдзем ў верасні (мы проста глядзім раняшнія группы з імі прасцей) паглядзелі ў нас на раене пару школ але там няма раняшніх групп, і падумваем у ДОСААФ на самашкі пайсці, там кошт 1 300 000 і гэта ужо + бензін, а кошты амаль паўсюль такія, ёсць канешня школы якія танней, але будуць ў якіх грэбенях:)

Reply


prishizojka August 4 2010, 08:00:20 UTC
На ўспамін прыйшоў доктар Хауз, нажаль. нашыя дактары такія ж хамаватыя, але не такія ж дасведчаныя(

Reply

jana_elka August 4 2010, 10:02:14 UTC
я для сябе адшукваю "сваіх дактароў", да якіх зьвяртаюся ўвесь час, калі трэба.
а хамаватых звычайна стаўлю на месца, хоць гэта і вымотвае нэрвы...

Reply


plaschinsky August 17 2010, 14:12:13 UTC
А яшчэ на прыёме ў акуліста бывае такі апарат, які правярае зрок, і тады ён так: "пшык" і ветрыкам у вока :) Не заўсёды прыемна.

Reply

jana_elka August 19 2010, 09:32:59 UTC
а мне гэта больш падабаецца, чым з закрытым вокам называць літары

Reply


Leave a comment

Up