Палескія хронікі 2014, частка 1 (жыда-бандэраўская вандроўка)

Jul 29, 2014 15:33



Русская версия. Гугловского машинный перевод

Зімой было шмат планаў вела вандровак на гэты сезон звязаных з Украінай. Гэта былі планы і на вузкакалейку украінскага палесся і вандроўка Гомель-Кіеу праз Славуціч і кіеўскія палігоны. Аднак лёс не склаўся ажыццявіць гэтыя планы...



Надзвычайна ранняя вясна у гэтым годзе давала нагоду адкрыцця вела сезону ужо у красавіку. Таму, як альтэрнатыва ўкраінскаму, было абрана усё ж такі беларускае палессе, а дакладна уздоўж Днепра-Бугскага канала.
17 красавіка начным цягніком і мы у жамчужыне палесся - Пінску.















Цудоўнае ранішняе надвор'е, перадсвітальная Піна, Калегіум езуітаў, Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і ціхія вулачкі гораду.
Трохі за горадам пінскі порт, аўтэнтыка марской прамысловасці, якая пражывае зараз не лепшыя часы.































Праз вёску Дамашыцы мы апынуліся на першай паромнай пераправе праз Днепра-Бугскі канал. Уручную пераправіліся на іншы (паўднёвы) бераг.
Вельмі цікавая пераправа, калі хлопцы самі узяліся за "..." (не ведаю назву такіх драўляных прыстасаванняў, за якія трэба цягнуць каб паром патроху, уздоўж металічнага троса, пераплываў да іншага берага) перацягнулі нас і яшчэ колькі спадарожнікаў з аўтамабілямі на іншы бок канала.





















У вёсцы Концыцы у нас адбылося вельмі забаўнае здарэнне. У аднаго з удзельнікаў адбыўся пракол колы і пакуль мы, спыніўшыся каля меснай крамы, клеілі шыну і размаўлялі з меснымі "прымагазіннымі" жыхарамі, адзін з велатурыстаў прылёг побач на траву і заснуў. Занятыя асабістымі справамі мы не заўважылі як па дарозе праязджала карэта хуткай дапамогі, якая спынілася каля нас і вырашаўшы, што чалавеку трэба дапамога, санітары удваіх паспрабавалі "выратаваць" нашага сябра. Доўга рыгаталі і з яго, які прачнуўшыся не мог зразумець чаму над ім стаяць санітары, і з саміх лекараў, якія не разумелі, што здарылася (нашых ровараў яны не бачылі).



Яшчэ адна ручная паромная пераправа і мы апынуліся зноў на паўночным беразе канала у вёсцы Дубой.















Маляўнічы парк пры былой сядзібе Кужанецкіх, а у ім капліца (?) або Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

























Цяжкі дзённы пераезд жвіравымі дарогамі і ляснымі сцежкамі уздоўж канала, і каля вёскі Рагадошч мы апынуліся на адным з шматлікіх шлюзаў Днепра-Бугскага канала. Нейкі сціплы хутар побач з шлюзам, у лесе закінутыя дамы і водная гладзь лініі канала, якую парушае гідратэхнічная абсталяванне.

















Побач, у лесе мы і зрабілі першую стаянку.









Наступным днём, мінуючы асфальтавыя дарогі, мы крануліся далей паўночным бокам Днепрабуга.
Спаткалі разбураны пад час Другой сусветнай вайны былы польскі мост.







Яшчэ адзін паром на шляху якім, аднак мы ужо не скарысталіся.





Пасля вёсцы Белінок мы паспрабавалі выехаць да чарговага шлюза, але наматаўшы колькі кіламетраў прыйшлося вярнуцца назад - нас папярэдзілі, што зараз там праводзяцца вайсковыя вучэння, і нас не толькі туды не прапусцяць, але могуць нават і затрымаць.











Так-сяк мы выехалі да в. Селішча, дзе з паўднёвага боку у Днепрабуг упадае Белаверскі канал, ствараючы вельмі маляўнічае воднае скрыжаванне у гэтым месцы.
На гэтым скрыжаванні усталяваны помнік "З гісторыі Днепра-Бугскага канала...". Зрабіўшы на гэтым месцы невялічкі прыпынак, мабыць на паўгадзіны, адзін з нашых спадарожнікаў, узяўшы з сабой у вандроўку спінінг, здолеў за гэты час вылавіць двух шчупакоў!!! Увечары нас чакала смачная юха :)























Ужо моцна стомленыя рушылі далей, бо на сёння у нас была запланавана яшчэ адна цікавая кропка вандроўкі.
Вёска Закозель, у якой знаходзіцца вельмі вядомая на Беларусі Капліца-пахавальня роду Ажэшкаў (1838-1839) уражваючая сваім памерам і прыгажосцю.



















Начоўку было вырашана зрабіць на беразе канала, таму, закупіўшыся ежай і праехаўшыся на поўдзень 3-4 кіламетры, разбілі лагер. Акрамя юхі і іншых турыстычных страў у нас, чамусці, у гэты вечар была бутэлька шампанскага і торт :)





Калі мы выязджалі у вандроўку, маршрут у мяне прадугледжваў пераезд з Пінска да Кобрына, каб прайсці увесь Днепрабугскі канал (за Кобрынам ужо рака Мухавец), аль адзін з нашых удзельнікаў катэгарычна патрабаваў ехаць на Бярозу (вельмі спрэчнае рашэнне, так як да Кобрына было нават бліжэй чым да Бярозы), каб пазбегнуць лішніх перасадак чыгуначным транспартам. Хтосьці жадаў абавязкова апынуцца дома у нядзелю да свята Вялікдня, у кагосці пачала балець нага... Стаміўшыся за гэтыя два дні спрачацца на конт маршрута я вырашыў, што ехаць далей няма сэнса... Канцэпцыя пахода была парушана.
Той хто хацеў паехаў на Бярозу, а шэсць удзельнікаў засталіся на станцыі каля в. Літоўск чакаць дзізільнага цягніка да Брэста. Адтуль неўзабаве сеўшы на прамы цягнік да Мінска мы скончылі сваю вандроўку ужо а 21 гадзіне на мінскім вакзале...
Фатаздымкі: Irhel, В.Г., А.А.
Previous post Next post
Up