А вось яшчэ загадка

Dec 19, 2008 10:24

Вось вам выява сьвятых:


Read more... )

загадкі

Leave a comment

Comments 16

maksim_l December 19 2008, 09:38:06 UTC
Амаль ад балды: Венецыя.

Reply

ilnur December 19 2008, 12:20:33 UTC
Не.

Reply


pan_demetrius December 19 2008, 09:41:35 UTC
Ну з часам вельмі проста :) Канец 15 - пач. 16 ст. Гэта даспех і шмоткі выдаюць. Стыль падобны да нямецкага, але не Ствош...слабавата неяк. З адсечанай галавой дзядзька падобны на аднаго з закатаваных польскіх святых (забыў хто з іх)....Ну хай гэта будзе рэгіён Польша - Сілезія. Каб было ВКЛ (св. Крыштаф - Вільня), рэканструктары ўжоб напэўна ведалі з іканаграфіі.

P.S. Хаця гледзячы на дзядзьку на ўскрайку па даспеху мне чамусці англікос узгадваецца. Ды мо й біскуп гэты з галавой - якісб Бекет? )))

Reply

ilnur December 19 2008, 12:21:41 UTC
З часам - калі б было так проста, я б не загадваў загадкі :)
Рэгіён - таксама не, хаця і цёпла да пэўнай ступені.

Reply

ilnur December 19 2008, 12:48:13 UTC
Сьв. Крыштаф, дарэчы, як патрон падарожнікаў папулярны паўсюль. Там, дарэчы яшчэ і Губерт крайні зьлева (Гародня), але гэта таксама проста супадзеньне.

У агульным, наколькі я разумею,

Губерт - Маргарыта - ? - Барбара - ? - Дзяніс? (ня ўпэўнены; агульнае месца ў іканаграфіі) - Пантэлейман (з рукамі прыбітымі да галавы) - Крыштаф - ? - Эгідый (манах з аленем) - ? - Юры - Блажэй (са свьвячыма) - Віт (у катле)

Reply

pan_demetrius December 19 2008, 13:13:39 UTC
Ну калі святар з галавою - Дзяніс, то гэта напэўна францыя, ці французка-італійскае памежжа. Пьемонт? Ламбардзія?
Дапусцім, у гэткім рэнесансавым стылі пісалі нават і ў 17 ст. Ну хай будзе пач. 17 ст. ці канец 16 ст.

Reply


pan_demetrius December 19 2008, 09:44:56 UTC
Фул сайз у студыю!!!!

Reply

ilnur December 19 2008, 12:22:36 UTC
Ня маю ў большым памеры, на жаль.

Reply


kurt_bielarus December 19 2008, 09:58:41 UTC
Не раней за другую палову 15ст, больш верагодна - 16ст.
Магчыма Італія?

Чацьвёртая зьлева - каралева з Целай і Крывёй?

Reply

ilnur December 19 2008, 12:25:40 UTC
Час - не, месца - лепей удакладні :) бо межы, сам ведаеш, рэч ненадзейная.

Сьвятая з эўхарыстычным келіхам - хутчэй за ўсё Барбара, яе так выяўляюць; карона - знак пакутніцтва ў дадзеным выпадку.

Reply


pan_demetrius December 19 2008, 10:22:49 UTC
Калі гэты святы - Войцэх/Адальберт, то гэта акрамя Польшы-Сілезіі можа быць яшчэ ўсх. Прусія

Reply

ilnur December 19 2008, 12:22:18 UTC
Не.

Reply


Leave a comment

Up