Дэбаты

Nov 30, 2010 08:39

Прэзідэнцкія дэбаты на дзяржаўным тэлебачанні павінны быць абавязковымі для ўсіх кандыдатаў без выключэння. Такі абавязак павінен быць запісаны ў Выбарчы кодэкс. Адмова ад дэбатаў павінна быць падставай да зняцца кандыдата з гонкі. Людзі выбіраюць прэзідэнта, а не старасту класа. Нельга выбіраць прэзідэнтам чалавека, які не жадае распавесці нам пра ( Read more... )

палітыка

Leave a comment

Comments 8

pieczanko November 30 2010, 08:23:32 UTC
ты думаеш, што ён чытае твой блог?))

Reply

hurnievic November 30 2010, 08:29:01 UTC
А я не толькі пра яго. Пра ўсіх. І каб гэта было замацавана заканадаўча.

Reply

ex_ihrachys November 30 2010, 08:42:53 UTC
Дастаткова было б нават не закона, а проста псіхалагічнай непрымання кандыдата народам, калі той баіцца дэбатаў. Каб яго непрыход быў амаль для ўсіх дастатковай падставай, каб перастаць глядзець у ягоны бок.

Reply

hurnievic November 30 2010, 08:45:05 UTC
Але ж разуменне важнасці дэбатаў можна "прывіць", на маю думку, толькі праз закон. Прынамсі, на самым пачатку.

Reply


(The comment has been removed)

hurnievic November 30 2010, 08:52:59 UTC
Наш электарат любіць цілявізер, а не стадыёны. Трэба быць рэалістам, ніводзін стадыён не заменіць тэлевізара альбо радыё. Зрэшты, дэбаты могуць адбывацца і на стадыёне, але толькі з усімі кандыдадамі, а ўся дзея павінна траснлявацца ў прамым эфіры. Калі хтосьці баіцца камер, то можа прыйсці, заняць сваё месца і пасядзець пачытаць газету ці папіць гарбату. Прэзідэнт - гэта вельмі адказная пасада і нельга падыходзіць да яе так безадказна.

Reply

(The comment has been removed)

hurnievic November 30 2010, 09:02:13 UTC
Што значыць "пры нармальнай уладзе"? Любая ўлада праз нейкі час у руля робіцца для большасці грамадства ненармальнай, таму павінны існаваць канкрэтныя механізмы, якія прымусяць трымаць яе ў тонусе. Дэбаты павінны быць у прамым эфіры, ніякіх запісаў. Гэтае патрабаванне павінна быць запісанае у Выбарчым кодаксе, як і 100 тыс. подпісаў. Хай шмат робіць любыя агітацыі, нават самаспальванне на вуліцы, але прыйскі ўсім разам і пагапаніць "а жэнскам" - гэта святое. Вось тады ўсе роўныя, як на талерачцы. Хай даказваюць хто з іх лепшы, а народ, адпаведна, зробіць свой выбар.

Reply


kurt_bielarus November 30 2010, 09:00:49 UTC
І выйграе самы гаварлівы, а не самы разумны.

Няхай выйграе той, хто лепш арганізуе і правядзе перадвыбарчую кампанію ў цэлым.

Reply

hurnievic November 30 2010, 09:03:27 UTC
А гэта хай ужо людзі ацэньваюць. Калі пабачаць, што нехта надта ганарлівы, дык і не прагаласуюць. Хай там даказваюць пра сваю кампанію, пра ўсё што захочуць.

Reply


Leave a comment

Up