Крывавы рэжым?

Oct 10, 2010 21:23

Во блін, бывае. Сёння ранкам сем'і ахвяр катастрофы пад Смаленскам наведалі аэрадром "Паўночны", каля якога і адбыліся трагічныя падзеі 10 красавіка. Абодва самалёты, якія перавозілі сем'і, прызямліліся ў Віцебску. Уключыў толькі што любімы інфармацыйны тэлеканал, каб паглядзець як там усё прайшло і вачам сваім не веру. Боінг так і не выляцеў назад у Варшаву ў сувязі з аварыяй рухавіка. Пілоты не змаглі яго "завесці". Каля сотні чалавек, у тым ліку першая ледзі Анна Камароўская, чакаюць у віцебскім аэрапорце іншага самалёта, які ўжо выляцеў з Варшавы. Палякі, дарэчы, хваляць нашых, што ціпа ўсё чыкі-чыкі, нават вячэру бясплатную падрыхтавалі. Праўда трошкі абкакалі аэрапорт. Кажуць, што ён не выглядае так, як нармальны еўрапейскі аэрапорт.

польшча, беларусь

Previous post Next post
Up