Сіні калодзеж, Блакітная крыніца.

Aug 26, 2013 22:34

Калісьці даўно, гэта і сапраўды было вельмі даўно, мабыць, яшчэ ў сярэдняй школе, мне трапіла ў рукі кніжка са старымі беларускімі паданнямі, яна мяне вельмі ўразіла, некаторыя дасюль памятаю. Адно з паданнеў было пра Кацярыну. Тады я яшчэ не ведала, што тая крыніца зусім недалёка ад маёй малой радзімы - месца, дзе я праводзіла кожнае лета.





У нейкі год неяк раптоўна арганізавалася паездка на тую самую крыніцу з легенды. Я была вельмі моцна ўражана. Бабуля расказала, што з маленства кожны год трапляла туды са сваякамі на святкаванне Макаўя. Не ведаю, колькі дакладна кіламетраў ад нашай вёскі да Кліноў, якія раней стаялі ля крыніцы, але каля 30 дакладна будзе. Тыя, каму пашанцавала, ехалі на калёсах, а астатнія тупалі пехам.

Такое падарожжа адбывалася штогод. Як казала бабуля, у савецкія часы маленні забаранілі і зрабілі ля крыніцы свінаферму такім чынам, каб свінні коўзаліся ў лякрынічным глеі, але парсючкі прарвалі агароджу і паразбегліся. Людзі ўсё роўна спрабавалі збірацца ля крыніцы, і, як кажуць, аднойчы слаўгарадскі міліцыянер кінуў падчас службы ў ваду сабаку, чорнага ды кудлатага, праз некаторы час у яго нарадзілася такое ж чорнае і кудлатае дзіця, якое енчыла як сабака.

Але я не веру ў апошнюю байку, бо не ўкладваецца ў маёй галаве сакральнасць, чысціня, святасць крыніцы з такімі выбрыкамі.

Усе энцыклапедычныя звесткі сабрала ў вікіпедыйны артыкул, завітайце калі ласка.

З той пары паездкі на крыніцу ў нашай сям'і сталі звычайнай справай. Мы, далёкія госці, адвозімся туды па меры з'яўлення, нашы слаўгарадскія едуць на Макаўе.




Нажаль з першай паездкі там становіцца болей людзей з кожным годам, на само свята іх ужо невыносна многа. Мост ужо не драўляныя кладкі, а шыкоўны, з альтаначкай. фее. Ля вады спецыяльныя мосцікі, каб зручней было. фее.



Карацей, губляецца прыгажосць і натуральнасць. Але ў вас яшчэ ёсць унікальны шанец з'ездзіць туды не ў сезон, ці хоць не ў пік, і адчуць прыгажосць гэтага месца.











Интересное, Семейные места, Красивое, Беларусь

Previous post Next post
Up