Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе бадай што адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак, што я бачыла, гэта БІНіМаўскі збор, іншая частка - з лонданскай Скарынаўкі. Агульная колькасць вядомых мне эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.
Бадай першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якаясць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежыла.
Гэтая паштоўка была вельмі пашыраная ў беларускіх колах канца 1940-х гг. Верагодна, яна перавыдавалася некалькі разоў. Я маю асобнік 1948 г.
Яшчэ адна даволі распаўсюджаная скаўцкай паштоўка з Ватэнштэту. Здаецца, 1947 г.
На пачатку 1950-х скаўцкую традыцыю працягнула Аўстралія. У Брысбэне сярод іншых выйшла вось такая калядная паштоўка, якая ўражвае сюжэтам.
Не надта зразумела, куды ідзе гэты ваяр...
У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва "Бацькаўшчына" выдала серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з твораў беларускіх паэтаў. Усяго ў серыі было каля 10 паштовак з своеасаблівымі карункавымі бакамі.
З Нямеччыны ў 1950-х гг. галоўны цэнтр выдання калядных паштовак перамясціўся ў ЗША. Тут найбольш гэтым займалася Згуртаванне беларускай моладзі ў Кліўлендзе. Для паштовак яны часам выкарыстоўвалі інтэрнацыянальныя сюжэты, але на развароце заўсёды падавалі беларускі тэкст.
Вось такі быў амаль савецкі Дзед Мароз.
У Брытанскіх беларусаў калядныя паштоўкі атрымоўваліся больш строга рэлігійныя.
Прыкладам ў Брадфардзе выдалі некалькі варыянтаў вось такой паштоўкі:
А Скарынаўка рабіла калядныя паштоўкі з выкарыстаннем наяўных у бібліятэцы гравюраў з беларускіх выданняў 16-17 стст. Вось, прыкладам, са Скарынаўскай гравюраю:
Цікавую беларускую калядную паштоўку з мапаю даслаў у Скарынаўку адзін беларус з Нотынгему:
Варта згадаць таксама небеларускую, але са згадкай беларусі калядную паштоўку брытанскай Еўрапейскай групы лучнасці.
Разнастайнасцю адрозніваліся паштоўкі, што дасылалі суродзічам беларусы Канады.
Вось такі працяг "прыродных матываў".
А вось якая ёсць персанальная віншавальная паштоўка ад Маркевічаў, калі не памыляюся.
Асобна мушу вылучыць паштоўкі Івонкі Сурвілы. Яна стала іх рабіць яшчэ ў 1950-х і робіць да сёння. Мне падабаецца яе падыход. Варыянтаў такіх паштовак шмат, можна нават казаць пра серыі. Вось толькі некаторыя з іх:
Па шчырасці, не зусім пэўная, ці гэтую паштоўку малявала Івонка Сурвіла, ці яе бацька Уладзімір Шыманец... яна датуецца 1954 г.
Прадстаўленыя тут паштоўкі храналагічна датычаць пераважна 1940-х - 1960-х гг. І гэта толькі невялікая частка таго, што было і ёсць. Як і суродзічы ў метраполіі, эмігранты мелі штогадовую патрэбу ў паштоўках, якую меліся задавальняць самі. Атрымоўвалася па-рознаму, але ўсё ж цікава, пагадзіцеся.
З Калядамі!