Вільня чакае...

Nov 23, 2012 21:21

Заўтра на тыдзень ад'язджаю ў Вільню. У праграме - праца ў віленскіх архівах, пошук дакументаў па гісторыі беларускага руху і Праваслаўнай царквы... Наконт гэтых дакументаў у Вільне - непачаты край работы.. Думаю паездка будзе плённай...

думкі ўслых

Leave a comment

Comments 6

artem_ablozhei November 23 2012, 18:40:32 UTC
файна вам)

Reply


symon_salavejka November 24 2012, 19:51:51 UTC
Шчыра жадаю посьпехаў і плёнаў!
Калі раптам стрэнеце беларускамоўныя праваслаўныя багаслужбова-біблійныя выданьні 1920-х гадоў (з блаславеньня пінскага япіскапа Аляксандра) ці багаслужбовыя беларускамоўныя выданьні з Варшавы ад уладыкі Дзіянісія - перапішыце дадзеныя, а яшчэ лепей - зрабіць копіі хаця б некалькіх старонак.

Reply

haradocki December 4 2012, 18:06:13 UTC
На жаль позна пабачыў ваш камент... А якія канкрэтна выданні вас цікавяць?? У Літоўскім гістарычным архіве ў фондзе 605 ёсць шмат спраў аб мове выкладання Закона Божага у Віленскай епархіі, магчыма там можна штосьці знайсці, але зноў жа, позна пабачыў паведамленне

Reply

symon_salavejka December 14 2012, 01:08:04 UTC
Мяне цікавіць вось што:
1. Ровенска-пінскія выданьні:
- Апостал служэбны. З благаслаўленьня Высокапреасвяшчэннага Аляксандра. - Роўна, 1933. - 364 с.
- Евангеліе напрыстольнае. З благаслаўленьня Высокапреасвяшчэннага Аляксандра. - Роўна, 1933. - 564 с.
- Служэбнік. [Пінск-Роўна], 1926 г.

Асабліва цікавы - Служэбнік.

2) Варшаўскія выданьні.
Евангельле (богаслужбовае) і Апостал (богаслужбовы). З багаслаўленьня Блажэньнейшага Дзянісія, Мітрапаліта Варшаўскага. - Варшава, 1938.

Пакуль маю інфармацыю, што гэткія выданьні былі, але ўпэўніцца дагэтуль не змог і доказаў існаваньня не бачыў.
Падрабязней у маёй бібліяграфіі перакладаў Бібліі: http://salavejka.blogspot.com/2011/12/blog-post.html

Reply

haradocki December 16 2012, 18:50:35 UTC
Таксама дзесьці чуў пра ровенскія выданні, але на жаль нідзе іх не сустракаў... Можна б было звярнуцца на гэты конт да маскоўскага даследчыка Ю. Лабынцава - ён з'яўляецца адмыслоўцам па пытанням праваслаўнай кніжнасці міжваеннай Польшчы і можа мець нейкую інфу...

Наконт гельсінгфорскага выдання Бібліі з вашага спісу - у крыніцах сустракаў звесткі, што да яго перакладу меў дачыненне святар Аляксандр Коўш

Reply


Leave a comment

Up