с.пын

Sep 14, 2009 12:37

падарожжа ўва Ўзду. адпачатку задумвалася з духоўнымі мэтамі. урачыстасьць у знаёмага сьвятара. і прыезд і ад’езд атрымаўся ў дзівосным спалучэньні з кірункам. на хуткай хвіліне пасьля пачатку спына нас узялі людзі якія ехалі аднекуль здалёк на тое самае мерапрыемства. зь іншага боку, у горад родны нас завёз яшчэ адзін каталік, які пасьпяваў паказваць відэа на тэлефоне з асьвячэньня касьцёлу два месяцы таму. утварылася такое кола агульнае веры і адсутнасьці рэчаў, зь якіх можна кпіць і сьцябацца. сапраўднае падарожжа для Езуса. ува Ўзьдзе адзначалі юбілей парафіі, зь вялікім жаданьнем выкарастаць тыя моманты, калі завітаў кардынал Сьвёнтэк і Тадэвуш Кандрусевіч, усё выяўлялася такім наборам пасьпець-за-раз. выглядала вельмі міла. асноўная ўрачыстасьць, доўгія вітаньні-віньшаваньні кардынала, падчас якіх атрымалася для маіх вушэй незразумеласьць. кардыналу, якому споўнілася 95 гадоў, сьпявалі песьню sto lat. але ладна, што датычна самога гораду, апроч старога касьцёлу, дзе зараз культурны дом і невялікай колькасьці цікавых будынкаў, самымі захапляльнымі засталіся ў памяці твары. людзі там акрэсьлена прыцягваюць увагу. вельмі такія каб прыехаць глядзець зноў.

пакацілася

Previous post Next post
Up