Ишь ты какой Линьков конспиратор: даже в 61 году в воспоминаниях упоминает только одну деревню, на которую опирался, остальные скрывает... Между тем, сейчас уже назвать эти деревне "можно" :)
"У верасні 1941 года ў Кашчынскія лясы з Вялікай зямлі прыбыў атрад пад камандаваннем Г.М. Лінькова. Ён дзейнічаў у Кашчынскіх і Красналуцкіх лясах. Дапамогу яму аказвалі жыхары вёсак Забор’е, Пасынкі, Гілі, Сарочына, Маскоўская Гара, Сіманавічы, Гурэц і інш. Вясной 1942 года ў атрад улілося шмат новых байцоў. У маі 1942 года атрад перамясціўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі.
У гады вайны на тэрыторыі раёна дыслацыраваліся Чашніцкая брыгада “Дубава”, 1-я Смаленская, 1-я Беларуская і 2-я Беларуская імя П.К. Панамарэнкі (2-а складу), 1-я і 2-я імя К.С. Заслонава, Багушэўская (2-а складу), “Граза” М.П. Гудкова, імя А.Ф. Данукалава, Лёзненская, Сенненская партызанскія брыгады, партызанскі полк Смаленскі і асобны партызанскі атрад Ц.Я. Ермаковіча."
Однако: бригада Дубова" осень 42г. - 1700 человек состава. Предположим... Лепельский украинский батальон в это вресмя - ок. 650 человек полицаев. Вполне могла одна бригада своими силами их уничтожить. Возникла бригада так мощно буквально за август-сентябрь. Ага. Как раз в сентябре бригада провела несколько крупных боев, включая унчитожение какой-то штабной колонны с "генералом Якоби". Украинцы были распылены по 7 точкам в лесах. Нет, абсолютно логично, что в сентябре украинские полицаи действительно испугались уничтожения и потому бросили свои гарнизоны и к 1 октября собрались в одном месте, в самом городке Лепель, заняв оборону от партизан. Перебили бы партизаны полицаев - 100% - по этим гарнизонам. Единственнно верное решение - собраться в Лепеле и потом отказаться подписывать контракт на войну дальше :) Как раз бригада "Дубова" с январе 43 г. разгромила гарнизон в соседнем райцентре - в Чашниках и осела там, сил т.е. захватывать города у партизан уже хватало.
"Брыгада “Дубава” вяла актыўныя баявыя дзеянні, неаднаразова праводзіліся дыверсіі на шашы Чашнікі - Бачэйкава і чыгунцы Орша - Лепель. Восенню 1942 г. у брыгадзе налічвалася ўжо 1700 чалавек, у ёй былі створаны артдывізіён і кавалерыйскі эскадрон. “Дубаўцы” пачалі выводзіць са строю чыгуначныя эшалоны з супрацьтанкавай гарматы. У студзені 1943 г. брыгада “Дубава” і іншыя партызанскія брыгады разграмілі нямецкі гарнізон у Чашніках."
Вялікая айчынная вайна
З трывогай сустрэлі жыхары Чашнікаў паведамленне аб пачатку вайны. Здавалася, што вайна дзесьці далёка, што Чырвоная Армія адгоніць ворага назад. Але ў хуткім часе гэтыя спадзяванні былі развеяны бамбёжкай нямецкімі самалётамі Чашнікаў і раёна, натоўпамі бежанцаў, якія рухаліся на ўсход, іх апавяданнямі, паведамленнямі радыё. Звыклы ўклад жыцця людзей разам парушыўся.
Прадпрыемствы горада пачалі спешна эвакуіраваць каштоўнае абсталяванне. Цэлымі сем’ямі жыхары выязджалі з Чашнікаў у бок Бешанковіч. Неўзабаве праз тэрыторыю раёна прайшлі адступаючыя часці Чырвонай Арміі. Фронт набліжаўся.
Ужо праз два тыдні пасля пачатку вайны 5 ліпеня 1941 года ўвесь Чашніцкі раён быў акупіраваны немцамі. Большую частку тэрыторыі раёна немцы занялі без баёў. Толькі каля вёсак Тоўпіна, Вялікія і Малыя Ліпавічы, Цотава, Горы праходзілі цяжкія баі часцей 17-й дывізіі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Ва ўсіх буйных населеных пунктах былі створаны нямецкія альбо паліцэйскія гарнізоны.
Паводле справаздачы аб баявых дзеяннях часцей 17-й дывізіі, 7 ліпеня 1941 года арганізаваны перадавы атрад пад камандаваннем маёра Міхайлоўскага. У яго склад уваходзілі 1-ы батальён механізаванага стралковага палка, 1-ы дывізіён гаўбічна-артылерыйскага палка, 2-і батальён 33-га танкавага палка, батарэя супрацьтанкавай артылерыі 17-га мотастралковага палка і ўзвод сапёраў. Перад атрадам была пастаўлена задача: рухацца па маршруце Сясна - саўгас “Беліца” - Вялікія Ліпавічы - Лепель, вечарам 7 ліпеня заняць Лепель і ўтрымаць яго да падыходу часцей дывізіі.
Але атрад нечакана сустрэўся з праціўнікам у раёне вёсак Церабені, Горкі, Вялікія і Малыя Ліпавічы. Завязаўся бой. Раніцай 8 ліпеня атрад пад камандаваннем Міхайлоўскага, адкінуўшы праціўніка, заняў вёскі Церабені і Горкі. Але яго далейшы рух спыніў моцны кулямётна-артылерыйскі агонь немцаў, якія заселі ў вёсках Вялікія і Малыя Ліпавічы.
У напрамку Мялешкавічы - Васільеўскае да немцаў падыходзілі новыя батарэі дальнябойнай артылерыі і мотапяхоты. За 3 гадзіны прыбыло да 120 машын.
Тады камандзір дывізіі вырашыў падмацаваць перадавы атрад. З гэтай мэтай у дапамогу ён выслаў 2-гі батальён механізаванага стралковага палка, 1-ы і 3-і батальёны 33-га танкавага палка, 2-гі дывізіён гаўбічна-артылерыйскага палка. Перад умацаваным перадавым атрадам камандаванне паставіла задачу: акружыць і знішчыць праціўніка. Пачатак атакі быў прызначаны на 9 гадзін раніцы 8 ліпеня 1941 года.
Атака перадавога атрада была паспяховай. Немцы пачалі адступаць. Было захоплена ў праціўніка : 24 гарматы розных калібраў, 3 танкі, 4 трактары, 3 аўтамашыны і інш.
Але вечарам у 18 гадзін немцы пайшлі ў контратаку. Сілы праціўніка былі значнымі - да 60 танкаў і 600 матацыклістаў. Камандны пункт штаба дывізіі 1-га і 2-га батальёна 33-га танкавага палка былі акружаны. Адначасова з 18 да 21 гадзіны нямецкая авіяцыя бесперапынна бамбіла часці дывізіі ў раёне вёсак Церабені, Малыя і Вялікія Ліпавічы. У выніку гэтага вечарам 8 ліпеня танкавы полк быў адрэзаны ад часцей дывізіі і акружаны. У раёне вёскі Цотава танкавы полк перайшоў да кругавой абароны. Але з-за адсутнасці гаручага большасць машын не магла рухацца. З данясення камандавання дывізіі і ўспамінаў сведкаў танкавага бою бачны трагічны лёс 33-га танкавага палка. Толькі рэшткі палка на працягу 9 - 12 ліпеня 1941 года выходзілі з акружэння.
Адначасова цяжкія баі вёў 17-ы мотастралковы полк. Раніцай 9 ліпеня 1941 года полк у складзе 1-га і 2-га стралковых батальёнаў, дывізіёна 17-га гаўбічна-артылерыйскага палка, 2 гармат супрацьтанкавай артылерыі, 6 танкаў “ТБ-7” зрабілі налёт на нямецкія мотамехчасткі ля в. Тоўпіна. У выніку бою знішчана да 50 аўтамашын праціўніка. Мотастралковы полк страціў 5 танкаў. Але вечарам гэтага ж дня полк быў абстраляны моцным артылерыйскім агнём з вёсак Тоўпіна, Баяры, Бельнякі. У 22 гадзіны полк адышоў у паўночна-заходнім напрамку ад вёскі Вяцера ў лес.
10 ліпеня з 6 гадзін раніцы немцы ў складзе пяхоты, танкаў і артылерыі зноў павялі наступленне на вёскі Вяцера, Цотава з мэтай знішчэння мотастралковага палка. 1-ы стралковы батальён пры падтрымцы батарэі 17-га гаўбічна- артылерыйскага палка ўступіў у бой з праціўнікам. Адначасова 2-гі стралковы батальён у складзе 4-й і 6-й рот таксама ўступілі ў бой ля в. Хотліна. У выніку бою знішчана да 40 аўтамашын, 200 немцаў, у іх ліку шмат афіцэраў.
У 13 гадзін немцы пачалі моцны артылерыйскі агонь па мотастралковым палку пры падтрымцы авіяцыі. Адначасова з раёна Вяцера - Аўсянікі яны пачалі абходзіць правы і левы флангі мотастралковага палка. З 10 па 20 ліпеня полк выходзіў з акружэння.
Акупацыйны рэжым уяўляў сабой сістэму палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю сацыялістычнага грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Былі ліквідаваны савецкія органы ўлады, насельніцтва пазбаўлена элементарных грамадзянскіх правоў і чалавечых свабод.
У Чашніках і буйных населеных пунктах існавала нямецкая камендатура. Былі прызначаны бургамістры, створаны паліцэйскія атрады. Грамадзянскую ўладу ў Чашніках напачатку ўзначальваў бургамістр Сарока, а пасля яго гібелі ў маі 1942 г. на гэтую пасаду прызначылі Гутнікава. Бургамістру была падначалена і зямельная ўправа.
Галоўнай функцыяй грамадзянскай улады было ўсталяванне нямецкага парадку на падначаленай тэрыторыі. У гэтых мэтах вуліцы Чашнікаў былі падзелены на дзесяцідворкі, за якія адказвалі прызначаныя старасты. Праз іх перадаваліся патрабаванні бургамістра і нямецкай камендатуры, загады па выхадзе на работу, праводзіўся збор падаткаў. Земуправа зрабіла абмер зямлі, што прылягала да Чашнікаў, і падзяліла яе паміж жыхарамі. Кожны гаспадар павінен быў плаціць нямецкай уладзе падаткі натуральнымі прадуктамі - салам, мясам, яйкамі, зернем і інш.
Быў арганізаваны паліцэйскі атрад, у склад якога ўваходзілі каля 30 чалавек. Узначаліў яго С. Цяслёнак. Пад наглядам паліцэйскіх людзі выконвалі розную работу: капалі канавы, спілоўвалі дрэвы, расчышчалі дарогі ад снегу, узводзілі абарончыя збудаванні.
Асабліва жудаснымі былі падзеі канца 1941 г. - пачатку 1942 г. За гэты перыяд было знішчана звыш 3 тысяч жыхароў раёна. 12 лютага 1942 г. карнікі знішчылі каля 1800 яўрэяў у Чашніках.
Страх панаваў усюды. І вось якраз на 1 мая 1942 года адбылося здарэнне, якое ўзрушыла ўсіх. Раніцай у цэнтры Чашнікаў людзі ўбачылі, што на слупе лунае чырвоны сцяг. Бургамістр Сарока, які стаў зрываць сцяг, загінуў ад выбуху міны, прымацаванай да дрэўка сцяга.
ПАДПОЛЛЕ
Падпольныя групы ў раёне пачалі арганізоўвацца летам 1941 года з чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў акружэнні, кіраўнікоў раёна, камуністаў і камсамольцаў. Падпольныя групы вялі арганізацыйную і палітыка-выхаваўчую работу сярод насельніцтва, умацоўвалі веру людзей у перамогу над ворагам, узнімалі іх на падпольную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стваралі партызанскія фарміраванні, распаўсюджвалі праўдзівую інфармацыю.
Дакументы Чашніцкага падпольнага райкама партыі і камсамола даюць падставу зрабіць вывад аб тым, што ў раёне існавала не адна падпольная арганізацыя. Часцяком падпольныя групы дзейнічалі самастойна. Гэта пацвярджае і дакладная Чашніцкага падпольнага райкама камсамола Віцебскаму абкаму камсамола: “В местечке Чашники имеется 3 подпольные арганизации. Секретари: Варгалионок Алексей, Козлова Екатерина и Шумович Соня. Секретарь Чашникского РК ЛКСМБ Заховаева”.
У ліпені 1941 года ў раёне створана падпольная група Сяргея Емяльянавіча Папкова, былога загадчыка Чашніцкага рана. У групу ўвайшлі П.Д. Лазарэвіч, Р.Е. Корбан, А.І. Засько, Ф.У. Смаляк, І.І. Удалы, І.У. Нікіцін, І.С. Саламонаў, В.Я. Вашчанка. На службу акупацыйным уладам перайшоў В.Я. Вашчанка - пачаў працаваць бургамістрам Дварэцкай воласці. Арганізацыйна падпольная група аформлена 17 жніўня 1941 года. У яе склад увайшло 12 чалавек.
Былі акрэслены асноўныя задачы групы: дыверсійная работа на чыгунцы, шашэйных дарогах, знішчэнне тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, баз з боепрыпасамі, гаручым і харчовымі прадуктамі, арганізацыя партызанскага руху ў раёне.
На першым пасяджэнні групы “Цэнтр” зацвердзілі сетку канспіратыўных кватэр, сувязных, явачныя месцы, паролі і інш. Група ўстанавіла сувязь з камуністамі папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка”. Была арганізавана падпольная група. Падпольшчыкі фабрыкі дэманціравалі папераробчыя машыны.
У пачатку 1942 года немцы амаль цалкам знішчылі кіруючае ядро групы “Цэнтр”. Дзейнасць падпольнай групы спынілася. Члены групы, якія не трапілі ў рукі немцаў, уліліся ў партызанскія атрады.
У раёне торфапрадпрыемства “1 Мая” дзейнічала падпольная група Д.Ц. Міцькаўца, якая была звязана з партызанскай брыгадай імя К.С. Заслонава.
Вядома таксама аб дзейнасці падпольнай групы - у асноўным жанчын - пад кіраўніцтвам М.Р. Грышынай. У канцы 1943 года пачаўся разгром Чашніцкага падполля.
Партызанскі рух
Першыя партызанскія атрады на тэрыторыі Чашніцкага раёна ўзніклі ў канцы 1941 - пачатку 1942 года непадалёк ад вёскі Васькаўшчына. Узначальваў атрад У.Е. Лабанок. У жніўні 1942 года была арганізавана партызанская брыгада “Дубава”, у якую ўжо ўваходзілі некалькі атрадаў. Камандзірам брыгады стаў Ф.Ф. Дуброўскі, камісарам - У.Е. Лабанок.
У жніўні 1941 года ў раёне пачаў дзейнічаць партызанскі атрад на чале з Ц.Я. Ермаковічам.
У верасні 1941 года ў лясах ля Чарэі арганізаваны партызанскі атрад з чырвонаармейцаў, якія трапілі ў акружэнне. Камандзірам атрада стаў лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Шчукін.
Восенню 1941 года пры садзейнічанні падпольнай групы “Цэнтр” арганізоўваюцца невялікія партызанскія атрады, якія пазней уліліся ў Чашніцкую партызанскую брыгаду “Дубава”, Сенненскую партызанскую брыгаду і інш. Так, пры дапамозе члена групы “Цэнтр” М.С. Марціновіча арганізаваны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Сухушына, які пазней увайшоў у склад Сенненскай партызанскай брыгады
У верасні 1941 года ў Кашчынскія лясы з Вялікай зямлі прыбыў атрад пад камандаваннем Г.М. Лінькова. Ён дзейнічаў у Кашчынскіх і Красналуцкіх лясах. Дапамогу яму аказвалі жыхары вёсак Забор’е, Пасынкі, Гілі, Сарочына, Маскоўская Гара, Сіманавічы, Гурэц і інш. Вясной 1942 года ў атрад улілося шмат новых байцоў. У маі 1942 года атрад перамясціўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі.
У гады вайны на тэрыторыі раёна дыслацыраваліся Чашніцкая брыгада “Дубава”, 1-я Смаленская, 1-я Беларуская і 2-я Беларуская імя П.К. Панамарэнкі (2-а складу), 1-я і 2-я імя К.С. Заслонава, Багушэўская (2-а складу), “Граза” М.П. Гудкова, імя А.Ф. Данукалава, Лёзненская, Сенненская партызанскія брыгады, партызанскі полк Смаленскі і асобны партызанскі атрад Ц.Я. Ермаковіча.
Брыгада “Дубава” вяла актыўныя баявыя дзеянні, неаднаразова праводзіліся дыверсіі на шашы Чашнікі - Бачэйкава і чыгунцы Орша - Лепель. Восенню 1942 г. у брыгадзе налічвалася ўжо 1700 чалавек, у ёй былі створаны артдывізіён і кавалерыйскі эскадрон. “Дубаўцы” пачалі выводзіць са строю чыгуначныя эшалоны з супрацьтанкавай гарматы. У студзені 1943 г. брыгада “Дубава” і іншыя партызанскія брыгады разграмілі нямецкі гарнізон у Чашніках. Вясной 1944 г. брыгада “Дубава” ўяўляла сабой буйнае партызанскае злучэнне. У яе радах налічвалася звыш 2100 чалавек. Брыгада была добра ўзброена, мела дзве гарматы, 8 мінамётаў, 6 супрацьтанкавых ружжаў.
Фашысты арганізоўвалі супраць партызан шырокамаштабныя карныя аперацыі з выкарыстаннем тэхнікі і авіяцыі. Асабліва цяжка прыйшлося партызанам брыгады “Дубава” ў сакавіку 1944 г., калі фашысты прадпрынялі масіраванае наступленне. У жорсткіх баях брыгада “Дубава” згубіла трэць свайго саставу, але фашыстам не ўдалося яе разграміць, болей таго, “дубаўцы” самі пераходзілі ад абароны да наступлення і ў канцы сакавіка брыгада, прарваўшы акружэнне, з баямі выйшла ў больш бяспечнае месца. За ўмелае кіраванне і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю і разгортванне масавага партызанскага руху камандзіру брыгады Фёдару Фамічу Дуброўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Вызваленне краю
Чашніцкі раён вызвалялі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 23 - 28 чэрвеня 1944 года пры ўзаемадзеянні з партызанамі Чашніцкай брыгады “Дубава”. Баявыя дзеянні вялі войскі 43-й арміі генерала Белабародава, злучэнні 65-га і 72-га стралковых корпусаў 5-й арміі і 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса 2-га Беларускага фронту.
Чашнікі вызвалены 27 чэрвеня 1944 года часцямі 204-й і 357-й стралковых дывізій 43-й арміі пры ўзаемадзеянні з 9-й гвардзейскай механізаванай брыгадай 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса, Чашніцкай партызанскай брыгадай “Дубава” і 2-й партызанскай брыгадай імя К.С. Заслонава. 4 ліпеня Чашніцкі раён быў поўнасцю вызвалены ад фашыстаў.
Літаратура
1. Александровіч, Ю. Генацыд / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень. - 2003. - 20 мая.
2. Александровіч, Ю. Маленькі подзвіг мясцовага Сусаніна / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень. - 2004. - 3 лют.
3. Беларусь партызанская = Белоруссия партизанская / сост. Р.А. Черноглазова. - Мн., 1990. - С. 185.
4. Вялікая Айчынная вайна // Грыбко В.В. Іванск : краязнаўчы нарыс / В.В. Грыбко. - Мн., 2000. - С. 36 - 41.
5. Грыбко, В.В. Рэха вайны / В.В. Грыбко // Чырвоны прамень. - 2003. - 5 крас.
6. Дзвінскі, П. Пра баі і нягоды / П. Дзвінскі // Чырвоны прамень. - 1979. - 3 ліп.
7. Жураўскі, А.І. За родныя хаты : успаміны партызан / А.І. Жураўскі. - Мн., 1974. - 286 с.
8. Лукамскі, В. Лёсы людскія - гісторыя наша / В. Лукамскі // Чырвоны прамень. - 1985. - 26 студз.
9. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М.Ц. Дробыш [і інш.]. - Мн., 1997. - С. 213 - 295.
10. Чашніцкія баі 1943 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. - Мн. - Т. 6. Кн. 2. - С. 167.
11. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны : в 3-х т. - Мн., 1983 -.
Т. 1. - 1983. - С. 115, 145, 384, 433, 450, 493.
Т. 2. - 1984. - С. 65, 87, 230, 270, 277 - 281, 310, 373, 451 - 452.
Т. 3. - 1984. - С. 105, 199, 307, 346.
12. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941-июль 1944). Документы и материалы : в 3-х т. - Мн., 1967-.
Т. 1. - 1967. - С. 217.
Т. 2. - 1978. - С. 57 - 59, 81, 191-192, 440, 609.
13. Лебедев, П.Л. Мы - алексеевцы : записки партизанского разведчика / П.Л. Лебедев. - Мн., 1985. - 415 с.
14. Лобанок, В.Е. Партизаны принимают бой / В.Е. Лобанок. - М., 1972. - 304 с.: ил.
15. Маркевич, С. Партизанский генерал [Герой Советского Союза Ф.Ф.Дубровский] / С. Маркевич // Коммунист Белоруссии. - 1985. - №6. - С. 76 - 80.
16. Обрыньба, Н. Партизанский рейд / Н. Обрыньба // Искусство. - 1985. - №4. - С. 14 - 19.
17. Партийное подполье в Белоруссии 1941-1945 : страницы воспоминаний / сост. С.К. Грабовский [и др.]. - Мн., 1985. - 415 с.
18. Под огненным небосводом // Чырвоны прамень. - 2004. - 10 верас.
19. Радостный день освобождения // Чашникский район за годы Советской власти. - Чашники: Типография газеты «Чырвоны прамень», 1969. - С. 16.
20. Романовский, Д. Чашникская трагедия / Д. Романовский // Народнае слова. - 1995. - 13 ліп.
21. Тараткевич, М.В. Такой и должна быть легенда : о партизанах и подпольщиках / М.В.Тараткевич. - Мн., 1985. - С. 82 - 84.
22. Ходили мы походами // Чашникский район за годы Советской власти. - Чашники, 1969. - С. 15.
http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/CHASHNIKI/History-CHASHNIKI-3.htm