Дочки-матери

Jun 12, 2014 07:18


Кажется, совсем недавно мы открывали неизведанное в маминой косметичке, и вдруг оказывается, что уже наш собственный туалетный столик обляпан помадными отпечатками вездесущих маленьких пальцев. И если иногда при мысли о воспитании подрастающего бьюти-энтузиаста у родителя волосы встают дыбом, банальный, но верный прием - вспомнить себя в этом ( Read more... )

брови, дети наше все, тон, кисти, уход

Leave a comment

Comments 12

nataluga June 12 2014, 14:38:22 UTC
полезная информация для мамы двух дочек! :) жду продолжения!!!

Reply

glowsmith June 12 2014, 14:46:18 UTC
Если в продолжении хотелось бы еще каких-то ответов, всегда буду рада вопросам:)

Reply

julker June 12 2014, 16:41:54 UTC
Іх ёсьць у нас!
Дэкаратыўнай касметыкаю апошнія год пяць я сама карыстаюся толькі на Хэлоуін, таму тут дзевачка няхай сама разьбіраецца. А вось па штодзённаму догляду за тварам пытаецца парадаў і я іх даю, але відавочна ня тыя. Мне ў прынцыпе і наждачкаю можна твар націраць і нічога ня будзе, а ў Рады скурка сьветлая, дэлікатная і прышчавая. Любая чакалядка вылезае на наспутны дзень новымі праблемамі. Таму пытаньне: скраб як часта можна? Ну проста гэта мой шлях - зьняць к чорту ўвесь верхні слой скуры і новая нарасьце чыстая. Падазрую што доні такое нельга, ну ці можна але ня так радыкальна.
Другое пытаньне: калі лета і адская сьпеёка, як цягам дня твар чысьціць? Я проста вадою лью, а яна жа нафарбаваня, ёй так нельга. Але брудзіцца яна шчэ актыўней чым фарбуецца. Чым вось нафарбаваня дзевачкі пыл з потам з сябе змываюць пасьля збегу вакол школы на ланч, каб уся іхная намазаная прыгажосьць да канца дня на твары засталася?

Reply

glowsmith June 12 2014, 17:02:10 UTC
Калі скура далікатная, то і чысціць трэба далікатна. У большасці скрабаў дадаюцца цвёрдыя часцінкі, якія могуць выклікаць мікрапашкоджанні скуры і зноў прышчы, таму я напрыклад адмовілася ад іх цалкам. Менавіта таму так педалюю каньяк-спонж, што ён эластычны і склізкі, адлуплівае толькі непатрэбны слой скуры і нічога не драпае. Калі умывацца проста рукамі і масіраваць твар пенай не менш за хвіліну, рукі счышчаюць гразь яшчэ больш далікатна. Выбар першага варыянту ці другога можна рабіць у залежнасці ад ступені адчувальнасці скуры, або карыстаць па чарзе ( ... )

Reply


julker June 12 2014, 16:56:07 UTC
А бровы як валасы ўвогуле можна перманентна нафарбаваць? У Рады белыя і пры пэўным сьвятле падаецца што іх і няма ўвогуле. А так завяла бы яе ў касметычны салон раза і забылася на паў гады пра яйныя румзаньні на тэму - чаму ў цябе бровы чорныя а у мяне беееелыяяяяя. Ці яно так не працуе?

Reply

glowsmith June 12 2014, 17:06:46 UTC
Запраста можна, я сама дома фарбую (спецкамплект прадаецца у любым драгсторы), але можна і ў салон:)

Reply

julker June 12 2014, 17:12:24 UTC
Гэта радуе. Пайшла гугліць працэс. Калі падасца што зладжу, то зраблю сама.
Вось блін не было праблемаў :( Нічога, да гаршку прывучыла і с касметыкаю разьбярымся :)

Reply

glowsmith June 12 2014, 17:21:54 UTC
На ўсякі выпадак наўздагон параю яшчэ адну штуку для ачышчэння калі цікава:)
Калі дзіцё носіць мэйкап, яго вельмі крута змываць з праблемнай скуры гідрафільным алеем, маё любімае - Kose Softymo Deep Cleansing Oil, але можна выбраць любое на свой густ, іх мнооога розных. У складзе ўласна кажучы алеі (у тым ліку і карысныя) плюс эмульгатар. Увечары мажацца на твар, распушчае любую, нават вадастойкую касметыку, а потым змываецца цёплай вадой. Пры сутыкненні з вадой пачынае дзейнічаць эмульгатар, і масла ператвараецца ў малачко, каторае амаль усё сцякае ў ракавіну. Пасля можна ўмыцца мылам або пенкай як звычайна, і поўная адсутнасць рэшткаў танальніка ў порах гарантаваная:)

Reply


Leave a comment

Up