Джон Кінг

Jan 12, 2009 23:42

Чалавечы панк ( Read more... )

літаратура, о бля, дзіўна але фак

Leave a comment

Comments 13

slone4ko January 12 2009, 21:44:44 UTC
як ты там?Ці вы ужо там?
Ці твой нумар той жывы? Бо адказу не атрымала :(

Reply

gingerby January 13 2009, 03:53:19 UTC
Прывітаньне!
Пакуль адзін тут, але Юля праз тыдзень прыедзе на вакацыі. Як правёў навагоднія сьвяты - сачыце за анонсамі! Хутка на вашых маніторах зьявіцца сьвяточная справаздача! :)
Нумар жывы, калі ты маеш на ўвазе 519-47-18, проста на НГ я забыў тэлефон у Антона ў машыне і той адключыўся.
Перадавай прывітаньне Лёхе, калі завітаеш у логава адміна.

Reply

slone4ko January 13 2009, 08:36:02 UTC
Хм. А ў мяне твой іншы нумар : 79265194718. Значыцца той жа код, толькі апошнія іншыя лічбы?
Лёксу перадам вітаньні, бо я з даўніх пор пасялілася у логаве :)
Ну, будзем чакаць ад цябе навінаў!

Reply

gingerby January 13 2009, 08:47:04 UTC
Ды не, усё ж правільна - код +7 (926)

Навінаў так, чакайце, мяне, здаецца, чарговы раз прарвало на графаманства :)

Reply


siarhiejsalas January 12 2009, 21:54:45 UTC
У перакладчыкі пацягнула, ці што? ;)

Reply

gingerby January 13 2009, 04:06:01 UTC
Ага, мне якраз няма больш чым тут заняцца :)

Гэтыя літаратурныя кавалачкі я набіраю, бо яны мне вельмі падабаюцца, і каб была магчымасьць перачытаць іх наноў. А перакладаю, бо такая мова майго журналу.
А яшчэ гэта добрая моўная практыка, бо даволі часта даводзіцца зазіраць у слоўнік.

Дарэчы, нядаўна адзін знаёмы выкладваў наступныя словы А. Бахарэвіча пра мову, можа ты не чытаў:

- Зыходзячы з цяперашняга даволi хiсткага стану беларускай мовы, якой вам бачыцца яе будучыня: захаваецца i пашырыцца ва ўжытку цi памрэ?- Калi пачынаюцца падобныя гаворкi, я заўжды раю ўсiм прыгадаць, што было дваццаць гадоў таму. Беларускамоўных у Мiнску (не беручы пад увагу так званую творчую iнтэлiгенцыю) можна было пералiчыць па пальцах. Мова выклiкала ў людзей непрыязь, агрэсiю, неразуменне. З таго часу беларускамоўная прастора так пашырылася, што цяпер сапраўды можна казаць хутчэй пра поспех, чым пра хiсткасць. Чаго варты адзiн толькi беларускамоўны сегмент лайвджорналу ( ... )

Reply

gingerby January 13 2009, 04:15:07 UTC
Асабліва мне падабаецца выраз:
"...беларускамоўныя i тыя, хто думае, што размаўляе расейскай..."

Бо рэальна "наша" расейская мова адрозьніваецца ад сапраўднай, ад маскоўская дык дакладна :)

Reply

siarhiejsalas January 13 2009, 06:32:34 UTC
Дзякуй за кавалак і спасылку. Прачытаў і згодны наконт моўнага пазытыву (хацелася б большага, але й до' пакуль таго, што ё). Дарэчы, набыў яшчэ дзьве кнігі Бахарэвіча ))

Reply


Leave a comment

Up