В честь стопятнадцатилетия перевел три стихотворения Поэта.
НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ
Увайшоў да цырульніка, сказаў - спакойны:
«Спадар, калi ласка, прычашыце мне вушы».
Гладкі цырульнік адразу стаў хвойны,
твар выцягнуўся, як у грушы.
«Вар’ят!
Руды!» -
словы заскакалі.
Лаянка кідалася ад піску да піску,
і до-о-о-о-ўга
нечая галава рагатала,
вышморгваючыся з натоўпу, як старая радыска.
ПАСЛУХАЙЦЕ!
Паслухайце!
Дык, калі зоркі запальваюць -
значыць - гэта каму-небудзь трэба?
Значыць - хтосьці жадае, каб яны былі?
Значыць - хтосьці заве жамчужынай гэтыя плявочкі ў небе?
І, надрываючыся
у завеях паўдзённага пылу,
урываецца да Бога,
баіцца, што спазніўся з гаворкай,
плача,
цалуе яму гужаватую руку,
просіць -
каб абавязкова была зорка! -
клянецца -
не перанясе гэтую бяззорную муку!
А пасля
ходзіць трывожны,
але спакойны знадворку.
Гаворыць камусьці:
«Што, зараз табе нічога?
Не страшна?
Не?!»
Паслухайце!
значыць - гэта каму-небудзь трэба,
калі запальваюць зоркі?
Значыць - гэта неабходна,
каб кожны вечар
над стрэхамі
загаралася хоць адна зорка?!
Камусьцi яшчэ неабходна,
не толькi мне?
ВЕРШ АБ РОЗНІЦЫ ГУСТАЎ
Кабыла сказала, сустрэўшы вярблюда:
«Якая гіганцкая кабыла-ублюдак».
Вярблюд жа ўскрыкнуў: «Кабыла ці ты?!
Падобна ты больш на верблюда-трансвестыта».
I толькi бог ведаў сівабароды,
што жывёлiны гэтыя - рознай пароды.
upd.
Сибирский