Расіянін: "живем в падающем лифте"

Jan 29, 2015 15:15

Сябры, прабачце мне, што я не пішу пра свой круіз. Не магу. Рука не падымаецца пісаць цяпер пра радаснае, прыемнае - у той час, як гінуць людзі. Гінуць не ад стыхійных бедзтваў, не ад аварый ці іншых няшчасных выпадкаў - а ад таго, што ім не пашэнціла мець пад бокам неадэкватнага суседа. І тое, што гэты неадэкват суседзіць і з намі, выклікае ў мяне ( Read more... )

вялікая Расея, вычварэнствы, палітыка

Leave a comment

Comments 6

lianina_minsk January 29 2015, 15:20:46 UTC
Калі гэта можа кагосьці суцешыць, то ўвышыню не паляцім...

Ведаю што ў нас тут і ў Расеі гатуюць "Майданы"... Чула ад літоўскіх сябровак...
Гатуюць яго хаця і ворагі Пуціна, але і нашыя ворагі таксама...Хацела б падтрымаць рух супраць Пу, але не з тымі лапамі, якіе працягваюць дапамогу... Бо апасля яны і нас прыдушаць. Не адразу, але...
Тое што здараецца ў Летуве таксама паходзіць на рабства, толькі ім хавацца ўжо няма дзе...
Гэтыя сабе душаць, тыя сабе, а "богі" недзе схаваліся...

Reply

galinaeditor January 29 2015, 18:04:47 UTC
Ага, тваім сяброўкам далажылі самі тыя, хто рыхтуе "Майданы"... Сьмех дый толькі. Не лічу, што варта прыслухоўвацца да плётак. Тым больш што Майданы не рыхтуюцца - яны ўзьнікаюць стыхійна, а хто кажа пра нейкую "руку Захаду" ці, тым больш, пра ўсякіх масонаў, той хітруе і разьлічвае на "ватныя" мазгі.

Reply

araty February 3 2015, 18:14:01 UTC
Тыя, хто гаворыць пра "руку Захаду" маюць рацыю - колькі існавалі, і колькі будуць існаваць дзяржавы, яны будуць мець свае інтарэсы ў іншых дзяржавах. У неклькі, альбо ва ўсіх - ад амбіцый і сілы.
Вы самі пісалі пост пра вялікую па тым часе падтрымку Савецкім Саюзам камуністаў у ЗША. Але СССР разваліўся, а ЗША - не.

Reply

galinaeditor February 3 2015, 19:15:55 UTC
Мець інтарэсы можна па-рознаму, пагадзіцеся. Можна, напрыклад, укладаць дагаворы, ладзіць супольныя абмеркаваньні, распрацоўваць агульныя праграмы, фінансаваць пэўныя праекты і г.д. Але ж матэрыяльная падтрымка і рыхтаваньне паўстаньня - усё-ткі розныя рэчы. Можна нават заслаць правакатараў ці падбухторыць людзей на нейкі мітынг, аднак зрабіць рэвалюцыю, кіруючы людзьмі з-за мяжы, немагчыма. Ніхто ня стане рызыкаваць сваім дабрабытам і тым больш жыцьцём за чыесьці інтарэсы - можна рызыкаваць толькі за СВАЕ інтарэсы, толькі за свае перакананьні.

Reply


Leave a comment

Up