"Недогосударство" - гэта каторае зь іх?

Nov 04, 2014 17:36

Вось жа гады. І потым зноў будуць даводзіць, што "никто туда не лезет, не нужна России эта Украина!"

Вторжение в Украину: почти все войска РФ, которые стояли возле украинской границы, вошли на Донбасс

палітыка

Leave a comment

Comments 25

lianina_minsk November 4 2014, 17:28:01 UTC
Бацюхны... Вайна такі афіцыйна?

Reply

galinaeditor November 4 2014, 17:50:06 UTC
Ну, афіцыйна Расія ня лічыць гэтую тэрыторыю ўкраінскай. Пуцін жа яшчэ ў 2008 годзе сказаў, што гэта расійская тэрыторыя, "которая досталась Украине необоснованно".
Я раней прыводзіла вытрымкі з двух інтэрвію расейскага экспэрта Андрэя Іларыёнава, дарадцы Пуціна ў 2000-2005 гадах, і давала спасылкі на гэтыя інтэрвію: http://galinaeditor.livejournal.com/54915.html
Самі інтэрвію задоўгія, хаця і цікавыя. Таму калі няма часу ці асаблівай цікаўнасьці, лепш глядзець толькі вытрымкі па маёй спасылцы.
Ужо тады было зразумела, што на Крыме Путлер ня спыніцца, што Крым - гэта толькі пробны шар..

Reply

lianina_minsk November 4 2014, 18:24:03 UTC
Так, наступнымі будзем мы... І Гейропа нас кіне, як і Украіну.

Reply

galinaeditor November 4 2014, 18:40:41 UTC
Вось тыя самыя думкі і ў мяне. Тым больш што мы ўжо ў Мытным саюзе. Усё інтэгруемся ў непатрэбныя нам саюзы, а потым нам скажуць - мы ж адна дзяржава. З псіхамі гуляць небясьпечна.

Reply


bouriac November 8 2014, 11:01:53 UTC
http://ru.euronews.com/2014/11/07/kyiv-accuses-russia-of-sending-more-tanks-and-troops-into-ukraine/ :
"В Киеве говорят, что на Украину пришли российские танки "

Разницу в тональности замечаете? Во-первых, евроньюс не категоричен ("В Киеве говорят"), во-вторых, речь о танках, а не о войсках (подбросить техники поддерживаемому режиму и ввести свои войска - немножко разные вещи).

У киевского режима чуть ли не каждую неделю очередная страшилка про Россию, впоследствии другими инстанциями не подтверждаемая. Это называется "информационная война".

Reply

galinaeditor November 10 2014, 07:04:21 UTC
Няўжо?
А скажыце мне, ці бывае такая вайна, у якой удзельнічае толькі адін бок? І калі тут вядзецца толькі пра інфармацыйную вайну (хаця насамрэч там ідзе гібрыдная вайна), дык удакладнім: ці бывае такая вайна, у якой адзін бок рэгулярна прыдумляе "страшылкі" пра другі, а другі ў той час дае адну толькі праўдзівую інфармацыю?

Прабачце, але спасылку з ru глядзець няма ніякага жаданьня, бо гэтая крыніца даўно паказала сваю "аб'ектыўнасьць". Тым больш што гэта якраз другі бок канфлікту, прычым менавіта той бок, які ініцыяваў той канфлікт, дык пра якую праўдзівую інфармацыю там можна казаць? У часе чачэнскай вайны людзей, якія рабілі ў Расіі тое самае, што цяпер робяць у Данецку і Луганску, тая "другая инстанция" называла баевікамі, тэрарыстамі, бандытамі. А цяпер тыя, хто змагаецца за аддзяленьне ад краіны, - гэта ўжо ніякія не баевікі, тэрарысты ці бандыты, гэта апалчэнцы. Сьветлыя і справядлівыя, ага. Вартыя падтрымкі.

Reply

bouriac November 10 2014, 08:22:12 UTC
"ці бывае такая вайна, у якой удзельнічае толькі адін бок? "
Бывае. Прыклад: НАТА супраць Югаславіі.

" гэтая крыніца даўно паказала сваю "аб'ектыўнасьць". "
Ёсць такое. "Эураньюс" - звычайна вякае супраць цяперашняй расейскай ўлады.

"якраз другі бок канфлікту, прычым менавіта той бок, які ініцыяваў той канфлікт"
Сарпауды так. Эўрамайдан ("першапрычына") - у значнай частцы эурапейскі прадукт.

"А цяпер тыя, хто змагаецца за аддзяленьне ад краіны, - гэта ўжо ніякія не баевікі, тэрарысты ці бандыты, гэта апалчэнцы."
Мне гэта таксама, мягка кажучы, не спадабаецца. Але гэта ў Вас гэта падмена тэзісаў.

Две кампашкі плітыканаў -- крамлёўская и кіеуская -- перамельваюць пад Данецкам сваіх пассыянарыяў, каб лягчэй было руліць.

Reply

galinaeditor November 10 2014, 09:46:40 UTC
Магу пагадзіцца толькі з апошнім сказам - і тое не як з прычынай, а як з выніковым працэсам.

Довады нейкія прыводзіць ня бачу сэнсу. Усё роўна калі ў галаве бар'ер, ніякія довады празь яго да розуму ня дойдуць. Звычайны чалавек бачыць толькі тое, што хоча бачыць, а астатняе адсякае як нявартае ўвагі. Таму і мае довады будуць нявартымі ўвагі.

Reply


Leave a comment

Up