Усё цячэ, усё зьмяняецца...

Sep 02, 2014 09:22

Блогер зь Літвы lavagra, як правіла, піша толькі пра падарожжы, аднак цяпер ён закрануў актуальную тэму пра палітыку: О том, как изменилось отношение литовцев к русским за последние полгода. Усе цікаўныя могуць пачытаць па спасылцы, а я ў сябе пакіну канспэкт гэтага цікавага допісу.История творится прямо на наших глазах. Наше общество и его устои меняются ( Read more... )

share не маё, Умом Россию не понять

Leave a comment

Comments 12

lianina_minsk September 2 2014, 11:28:43 UTC
Усяго год таму я магла у Літве размаўляць на усялякіх мовах і павага была аднолькавай.
А ўсеж прапаганда і там дзейнічае на людзей. Ніхто не думае, что чалавек, якому адмовілі у разуменні можа ніяк не датычыцца да расейскага ўраду. Усе людзі як былі леккапраграмуемымі, так і засталіся. Анічога не змяняецца.

Reply

galinaeditor September 2 2014, 15:31:26 UTC
У такім разе адкажыце мне, якая прапаганда дзейнічае на мяне. Тэлевізар не гляджу ўжо шмат гадоў. Зусім. Хто мяне запраграмаваў на той самы погляд, што і літоўцаў, і ўкраінцаў? Чаму, глянуўшы на камэнтары да гэтага допісу рускага зь Літвы, я "запраграмавался" яшчэ мацней? Хто мне "навязаў" адчуваньне, што большасьць расейцаў проста звар'яцела?

Reply

lianina_minsk September 2 2014, 15:38:46 UTC
Галя, я ж не казала пря цябе канкрэтна. А пра тое, што з абодзьвух бакоў есць звар'яцелыя. Хтосьці ж выдумаў сядзець і дражнілкі выдумываць, бы у дзіцячым садку: - Ты кацап! - А ты хахол! - Ты ватнік, - Сам ты майдануты.. і г.д.
Я чытаю і гляджу навіны з абедзьвух бакоў...
І тых і другіх праграмуюць аднолькава - палярнасць адна і тая-ж каб "аднаіменныя зарады" адштурхоўваліся...

Хаця накшталт многіх т.з. "рускіх" гэта іх магчымасць адхіляць ад сябе назіралася мною ужо здаўна. З канца савецкіх часоў (раней была малая- не заўважала). Мусіць прырода у іх такая...

Reply

galinaeditor September 2 2014, 16:25:52 UTC
І ўсё-ткі, што б мне ні казалі пра вар'яцкасьць з абодвух бакоў, я ў любой спрэчцы незнаёмых мне людзей на любую тэму (і не пра палітыку!) практычна адразу вызначу маскаля - яго лёгка вызначыць па агрэсіўнай манэры спрачацца: звычайна маскаль перакручвае факты, ня слухае довадаў іншых, уводзіць спрэчку ў іншы бок, пераходзіць на асобы і прыніжае суразмоўцу, гуляе словамі, ігнаруе факты, ну, і вельмі часта выкарыстоўвае ненарматыўную лексыку. Маскаль ніколі не дапушчае думкі, што ён можа памыляцца, - ён заўжды лічыць сябе самым разумным і абазнаным. Пад маскалём я маю тут наўвеце ня толькі рускіх - нават беларус ці ўкраінец, зьехаўшы ў Расею, празь нейкі час становіцца гэткім маскалём. Так што кажу не пра нацыянальнасьць, а пра асаблівы мэнталітэт. І таму нельга ставіць знак роўнасьці паміж "звар'яцеласьцю абодвух бакоў". Адзін бок паводзіць сябе агрэсіўна таму, што ён заўсёды паводзіць сябе агрэсіўна, а другі бок - толькі калі "дасталі ўжо гэтыя маскалі".

Reply


Leave a comment

Up