Сацыяльны экспэрымэнт

Sep 01, 2014 13:24

Чалавеку стала кепска. Як рэагуюць на гэта вельмі "духоўныя" расейцы, якія любяць хваліцца сваёй шчодрай душой і абвінавачваць "подлы" Захад у індывідуалізьме?

image Click to view

вялікая Расея, Умом Россию не понять

Leave a comment

Comments 20

backel_k September 1 2014, 11:25:22 UTC
я чамусьці гэтаму ўжо не дзіўлюся...

амэрыканцы - шчырыя і добрыя! а расея як звычайна.

Reply

galinaeditor September 1 2014, 12:02:50 UTC
Наконт дабрыні я ня пэўная, аднак што спагадлівыя - гэта неаспрэчна. Сама ў гэтым пераконвалася шмат разоў. Ня тое што прысесьці на калені, схапіўшыся за жывот, - можаш проста стаяць у разгубленасьці, азіраючыся па баках, - і да цябе абавязкова хто-небудзь зьвернецца з прапановай дапамагчы.

Reply

backel_k September 1 2014, 13:18:53 UTC
вось яно як!

Reply


lianina_minsk September 1 2014, 14:48:23 UTC
Засталося правесьці гэткі ж эксперымент у Беларусі....

На зэдлі прыпынку ля майго дому ужо больш за год сядзіць бомж з адной нагой. Калі гляджу, адварочваецца.
Нешта перашкаджае падыйсці і запытаць, ці патрэбна дапамога. І мне таксама. Чаму, адкажу - усе ведаюць, што проста запытаць - толькі пачатак, потым трэба будзе нешта рабіць, неяк дапамагчы. А як?.. Я не маю сваёй машыны, каб адвесьці туды, дзе дапамогуць, не маю сілы, каб дапамагчы дайсці, грошаў, каб штоські купіць, ці проста заплаціць, нават проста пабойваюся.. А яшчэ ведаю, што калі што супраць мяне выступіць уся сям'я - І няма свабоднаг месца, і можна заразіцца, і хто яго ведае, каго у дом прявядзеш - і гэта толькі частка таго, што скажуць. Нхто не жадае на сябе браць абузу... Калі не дапамагае дзяржава, кожны лічыць: "а чаму я?"

Reply

galinaeditor September 1 2014, 15:32:11 UTC
Дык тое бомж. І да таго ж - проста сядзіць. Іншая справа - калі яўна відаць, што з чалавекам адбываецца нешта ня тое, чалавек скурчыўся ад болю ці нават страціў прытомнасьць. Мая цёця расказвала, што калі ў яе схапіла сэрца і яна павалілася ў двары каля дому, першым міма яе прайшоў малады мужчына зь дзіцём. Хлопчык сказаў: "Тата, глядзі, цёці кепска, яна ўпала!". А тата адказаў: "Калі цёця напілася - хай і ляжыць". Потым ішла маладая пара - яны дапамаглі ўстаць і правялі да пад'езду.

Вось у чым рэч: у нас і ў Расіі так шмат бухаюць, што ледзь ня кожнага, хто раптам паваліўся, лічаць п'яным. Адна толькі розьніца - у нас усё-ткі спачатку паглядзяць, ці насамрэч чалавек паддаты, або ўсё-ткі яму кепска. У Расеі, як выявілася, нават не цікавяцца.

Reply

lianina_minsk September 1 2014, 15:35:54 UTC
Я калісьці вызвала скорую - паглядзела, што пыса у мужчыны была чырвоная - падумала, мо ціск падняўся. аказалася насамрэч п'яны.

Reply

galinaeditor September 1 2014, 16:07:43 UTC
Я ў такіх сытуацыях спачатку штурхаю чалавека і гляджу на рэакцыю. Двойчы трапляліся п'яныя і двойчы - тыя, каму стала кепска. Адна дзяўчына сама прыйшла ў прытомнасьць, калі я пляснула на яе вады (у сьпёку заўжды нашу з сабой хаця б 250-грамовую бутэлечку з вадой), а для мужчыны давялося выклікаць хуткую дапамогу. Дактары сказалі, што калі б праляжаў яшчэ хвілін 20, то памёр бы. Аднак ведаю, што не памёр бы - таму што проста я першая пабачыла, як ён заваліўся, і першая падскочыла да яго, але тут жа набегла шмат народу - і ўсе з мэтай дапамагчы. Не далі б памерці.

Reply


lada_aleinik September 1 2014, 16:51:28 UTC
Розныя выпадкі бываюць...
Зараз прачытала ў каментах пра бамжа і згадала гісторыю ў нашым доме. Пару год таму, зімой (моцныя марозы якраз былі), у нас у доме пасяліўся нейкі валацуга. Лесвіца ў доме ізаляваная, па ёй фактычна ніхто не ходзіць. Спачатку яго пашкадавалі - вырашылі, што пакуль марозы стаяць, няхай жыве. Папярэдзілі, каб "не спраўляў патрэбаў" у пад'ездзе і ўвогуле паводіў сябе прыстойна. Некаторыя цётачкі нават пачалі яго падкормліваць... Скончылася ўсё тым, што валацуга гэты прывёў да сябе цэлую кампанію. Кожны вечар яны ладзілі баляванні на лесвіцы, біліся, раўлі на ўвесь дом і г.д. Бывала, званілі ў кватэры і патрабавалі(!) ежы ці выпіўкі. Урэшце прыйшлося выклікаць міліцыю. На развітанне бамжы наабяцалі шмат усяго - і кватэры спаліць, і кішкі павыпускаць... Пэўны час я смецце з асцярогай выносіла.

Патрапіш пару разоў у падобную сітуацыю, і пасля неяк цяжка бамжоў шкадаваць. :(

Reply

galinaeditor September 1 2014, 18:25:55 UTC
Жахлівая гісторыя, што і казаць.
У мяне рацыянальна адсутнічае спачуваньне да бамжоў. Калі нехта дайшоў да такога жыцьця - сам вінаваты. Мо ёсьць нейкія выключэньні, але я пра іх ня ведаю. Заўжды можна знайсьці спосаб жыць як чалавек - хаця бы зьехаць у вёску, дзе шмат закінутых хат і заўсёды не стае працоўных рук.

Reply


veragodna September 7 2014, 10:10:47 UTC
Беларусы вытрымалі іспыт :).

Reply

aurochset September 7 2014, 18:07:36 UTC
Я не чакаў ад беларусаў такога, меркаваў, што будзе як у расейцаў, прыемна было ўбачыць іншы вынік.

Reply

veragodna September 8 2014, 07:22:41 UTC
А я была амаль упэўнена ў выніках :). Нам у падарожжах па краіне людзі заўсёды дапамагалі і не заставаліся абыякавымі.
І паглядзіце, і ў расійска-амерыканскім, і ва ўкраінскім эксперыменце чалавек садзіўся на зямлю, то бок яскрава дэманстраваў, што яму кепска. А ў беларускім - толькі курчыўся стоячы. Калі б сеў, думаю, вынікі былі б яшчэ хутчэйшыя па часе.

Reply


Leave a comment

Up