Русафобскі пост

Mar 17, 2014 22:57

Цікава чытаць стужку сяброў. Тэмы пастоў дзіўным чынам утвараюць сабой асобныя кавалачкі цэласнага пазла, які складаецца сам сабою.
Асобныя фрагмэнты гэтага пазла хачу захаваць у сваім блогу. Вылучэньні ў тэкстах мае.

Фрагмэнт 1.
Расейцы прагнуць вайны )

вялікая Расея, палітыка

Leave a comment

Comments 11

lianina_minsk March 17 2014, 20:14:35 UTC
Прамова Несцярэнкі насамрэч нейкая доўгая і больш падобная на звычайную лаянку - у Расеі анікога/анічога добрага не засталося і "яны мракабесы". Аднак і сам падобны да мракабеса, ці хутчэй мракалапатуна. Букафф зашмат, а цягнік усе стаіць (змэнчылася чытаць).
Разумею, што там многія тэлегаловікі, але гэта проста рэакцыя мозгу, каб не думаць і проста хутчэй адпачыць...
Анічога тут мы не зробім (рэвалюцыі).

А Крым ужо сення абудзіўся ад эйфарыі - ім ужо спадабаецца вывучаць расейскія законы аб уласнасці, налогах, і г.д.
Даверлівыя ужо выюць і мыляць вяроўкі...

Reply

ext_2573267 May 16 2014, 21:02:41 UTC
Разделяю вашу точку зрения.

Reply


pgrigas March 17 2014, 20:20:07 UTC
Галіначка, дзякуй вялікі, але, шчыра кажучы, я не чытаў тое, што вышей.
Шчасьця вам і ўсім астатнім!

Reply

galinaeditor March 18 2014, 07:15:13 UTC
І вам усяго найлепшага! А Несьцярэнку варта пачытаць. Хаця нічога новага не даведаецеся, аднак ён сфармуляваў тыя думкі, якіх міралюбныя людзі баяліся дапускаць у сваёй галаве і заўсёды імкнуліся гнаць ад сябе. Ясная рэч, калі б тыя думкі сфармуляваў прадстаўнік іншай нацыянальнасьці - яго адразу абвінавацілі б у нацысцкіх і фашыстоўскіх поглядах, але тут гаворыць сам расеец - яму можна. І ён сказаў, жорстка сказаў, але чэсна.
А мяне шчэ коле думка, што беларусы прабылі пад расейскім уплывам ажно два стагодзьдзі і сталі надта падобнымі да расейцаў...

Reply

pgrigas March 18 2014, 19:16:18 UTC
Даўно ведаю, хто такі Несьцярэнка і чытаў шмат што з яго твораў. Сваім комэнтам я проста прабачаўся, што не прачытаў падрабязна ваш пост, а толькі праглядзеў. Тамушта ведаю, што мы аднадумцы, і свой час я губляю на іншае.

Reply


supron_licvin March 17 2014, 20:35:18 UTC
Як сказаў адзін палітык: Расія - гэта запраўка, якая маскіруецца пад краіну.

Reply

galinaeditor March 18 2014, 06:38:12 UTC
Трапна сказаў, і нават сьмешна. Каб яшчэ тая запраўка сядзела ціха ў сваіх межах і не чапала іншых - увогуле было б файна.

Reply


araty March 17 2014, 20:46:55 UTC
Жонка любіць паглядзець "Жди меня". Зноў кагосьці з рускіх выцягнулі з дагестанскага рабства. І вось падумаў я - няўжо ў Крыму рускім жылося горш чым у Дагестане рускім жа рабам? Жах, жах што тварылася ў Крыму. Ну нічога, выратуюць суайчыннікаў крымскіх, а потым мо зоймуцца праблемамі ў сябе.

Reply

galinaeditor March 18 2014, 06:52:52 UTC
Ага, "выратуюць". Ратавальнікі. Лепш бы сябе ў сваёй краіне ратавалі. А трыманьне Расеяй Дагестану ў сваіх зубах мяне заўсёды дзівіла: навошта ёй варожае да мэтраполіі, мэнтальна зусім чужое, да ўсяго мусульманскае насельніцтва, якое ўвесь час стварае мэтраполіі праблемы? Няўжо сваёй нафты мала? "Умом Россию не понять" (с)

Reply

araty March 18 2014, 10:03:00 UTC
І, заўважце, ні хто не выкідвае пастоў пра дрэнныя дарогі, ніякую медыцыну, паліцэйскіх-бандытаў, хабарнікаў- чыннікаў - усё тое, што раней па колькі разоў за вечар чытаў у стужцы сяброў. А пасля калі хто і паспрабуе такое пісаць, то яго можна абвінаваціць, што ён прадаўся Захаду і рыхтуе Майдан у Расеіі. Цудоўна!

Reply

galinaeditor March 18 2014, 10:31:27 UTC
Так, большасьць расейцаў знаходзяцца цяпер у патрыятычным угары, забыўшыся на ўсе хібы сваёй улады. Падурнелі зусім, рэйтынг Пуціна ўзьляцеў уверх, быццам і дарогі ўсе адрамантавалі, і мэдыцыну паднялі на належны ўзровень, і паліцэйскія сталі добрасумленнымі, і чыноўнікі перасталі браць хабар... Нейкае вар'яцтва апанавала цэлы народ.

Мая сяброўка з Кіеву казала, што ейны родны брат (украінец, вырас пад Кіевам), былы вайсковец, які пасьля службы застаўся жыць у Расеі, амаль дзьве гадзіны спрачаўся праз Скайп зь ёй і ейным мужам наконт падзеяў ва Ўкраіне. Можа, у Расеі ў прадукты нешта падмешваюць, што прыгнятае здольнасьць цьвяроза мысьліць?

Reply


Leave a comment

Up