Leave a comment

Comments 14

araty February 27 2014, 21:37:18 UTC
Ох, гляджу я зараз на Украіну і думаю, кабы дроў не наламалі.

Reply

galinaeditor February 28 2014, 06:09:28 UTC
Так, у іх вельмі цяжкі пэрыяд, прычым ён будзе цяжкім яшчэ доўга. Але спадзяюся, што гарачыя галовы ня будуць мець вырашальнага голасу пры прыняцьці самых важных рашэньняў.

Reply

araty February 28 2014, 16:31:24 UTC
Там шмат інтарэсаў перасякаецца. На Плошчы 2010 у нас так сама, здаецца, не было гарачых галоў, але ж нехта надта выгодна для Расеі пастараўся. Больш там выгоды нікому ні было - ні апазіцыі, ні Захаду, ні самаму Лукашэнка. Баюся правакацый .

Reply


ziemlarob February 28 2014, 07:11:04 UTC
Юлія Латыніна (радыё “Эхо Москвы”) параўнала ўкраінскі Майдан з французскаю Бастыліяй 1789 года. Тая рэвалюцыя скончылася гільятынаю ды Банапартам. Барані Божа, каб тое сама не паўтарылася ва Ўкраіне. Бо, на жаль, гісторыя нічому не вучыць.
Што да знешніх чыннікаў, дык, не адмаўляючы амерыканскага ды еўразвязаўскага ўмяшання ва ўкраінскія справы, гэтаксама, як і расійскага, у тым ліку на самым высокім узроўні, нельга трымаць шматмільённы народ за ідыётаў, які, маўляў, скача пад заходнюю дудку.
Калі ўжо апантаныя антымайданаўцы (зазвычай расійцы), пырскаючы слінаю, з усяе моцы імкнуцца давесці, што ўсе пайшлі на Майдан за заходнія грошы, то гэтакім кшталтам тады ўжо трэба і кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года “павесіць” на кайзера Вільгельма з ягонымі грашыма ды на Парвуса-Гельфанда (дарэчы, наш зямляк, з-пад Мінска).
Шчыра кажучы, гэтыя заўсёдныя спасылкі кожнага ўраду, якому народ дае выспятка, на знешніх ворагаў, ужо парадкам у зубах навязлі.

Reply

galinaeditor February 28 2014, 07:31:35 UTC
Па-мойму, нават самаму тугадуму мусіць быць зразумела, што ні за якія грошы людзі ня будуць ісьці пад кулі. Так рызыкаваць жыцьцём, як рызыкавалі людзі на Майдане 19-21 лютага, можна толькі за пэўную ідэю. За грошы - ніколі, бо мёртвым грошы непатрэбныя.
А расейцы працягваюць свае песьні, абрыдлі ўжо.

Reply

ziemlarob February 28 2014, 08:37:58 UTC
Надоечы з адным з сваіх прыяцеляў капітальна рассабачыўся праз Майдан. Гледзішча ягонае шматкроць агучанае праз зомбаскрыню расійскімі “брацкімі” тэлеканаламі: На Майдан, маўляў, выйшлі аплочаныя Захадам (і Амерыкаю) баевікі (яны ж бандэраўцы, нацыяналісты, нават фашысты) ды пачалі кідаць у міліцыю каменне, кактэйлі Молатава. Міліцыя “законна прэсекла беспарадкі, упатрабіўшы сілу”. Тут, маўляў, усё і “паехала”. Адным словам, хто першы пачаў ( ... )

Reply

galinaeditor February 28 2014, 09:01:52 UTC
На тэму "дастукацца да галавы такіх людзей". Па-мойму, гэта немагчыма. Хаця дапускаю, што я занадта пэсімістычна падыходжу да гэтага пытаньня і проста не хачу марнаваць свой час і энэргію на тое, каб спрачацца зь людзьмі, якія, як вы трапна напісалі, выключылі сваё рацыянальнае мысленне. А як дастукацца да галавы такіх людзей "праз сэрца, праз пачуцці, праз вяртанне да сапраўднае веры" - ніколі нават не задумвалася. Дастукацца да галавы ўтрапёных - гэта вельмі цяжкая праца.

Reply


lianina_minsk March 1 2014, 11:16:27 UTC
Я таксама лічыла, што есць там нешта, што пытаецца кіраваць людзьмі. Як калісьці у Летуве. Есць пачвары (прабач, сваімі вачамі бачыла), якім падпарадкуюцца некаторыя людзі. Імі яны і кіруюць супраць непахісных і непаддаючыхся. Ім "даюць" у рукі зброю. Яны стралялі у тых парубкаў на Ульянаўскай вул, у якіх акрамя шчытоў анічога супраць куль і не было.
Нельга казаць, што "Человек, который считает, что украинцами двигали некие чужие силы: госдеп или еврокомиссия или еще какие-то черти, - вероятнее всего, сам лишен управления своим собственным бессознательным". Нельга таму, што у іх словах есць рацыя, але яны не зусім добра разумеюць хто насамрэч кіруе.

Reply

galinaeditor March 1 2014, 11:37:53 UTC
Вы кажаце пра нешта міфічнае, а тут вядзецца пра тое, што "Человек, который считает, что украинцами двигали некие чужие силы: госдеп или еврокомиссия или еще какие-то черти, - вероятнее всего, сам лишен управления своим собственным бессознательным". "Черти" тут для прыгожага слова, каб дэманізаваць тыя самыя "госдеп или еврокомиссию", якіх большасьць расейцаў лічаць вінаватымі ў падзеях на Майдане. Расейцы (ня ўсе, зразумела, але вельмі шмат) дасюль вераць у тое, што нехта плаціў грошы тым, хто прыходзіў на Майдан.

Reply

lianina_minsk March 1 2014, 12:04:17 UTC
Дзеля продкаў гэтыя пачвары не былі міфичнымі. Гэта проста іншая рэальнасць, за мяжой дазволеннага шмат каму успымання. Яны існуюць незалежна бачым мы іх, ці не і яны знайшлі падуладных ім млекапітаючых (якія жывуць па законах сваіх уладароў).
Але, так, мусіць я не павінна была гэта расказваць той, хто не паверыць і не успрыме. Прабачце.

Reply

galinaeditor March 1 2014, 12:30:22 UTC
Кажучы пра міфічнае, я мела на ўвазе не "прыдуманае і казачнае", а тое, што мае дачыненьне да нечага нязьведанага.

А ўказаныя тут "госдеп или еврокомиссия" - гэта цалкам рэальныя структуры, якія, з гледзішча асабліва вузкалобых, нібыта кіравалі ўсімі паўстанцамі і нават плацілі ім грошы.

Таму я і разьмежавала абсягі нязьведанага (тут я не магу быць ні "за", ні "супраць", бо гэта - нязьведанае) і тых, хто рэальна мог бы (тэарэтычна) сапраўды даваць грошы (але разумным людзям ясна, што не даваў).

А выпадак ваш вельмі цікавы, дарма вы прабачаецеся, я і сама магу расказаць пра некалькі падобных выпадкаў. Нават адзін пасьпела расказаць: http://galinaeditor.livejournal.com/32436.html Да астатніх рукі не даходзяць.

Reply


Афтору karpuhinva March 6 2014, 18:31:05 UTC
Автор, это ты о себе:
"Если вам встретится человек, который говорит о ком-то, о каких-то народах или социальных группах: «ими управляют! Они все за деньги вышли! Ими манипулируют некие силы темные» - будьте уверены, этот человек говорит о себе. Именно он чувствует себя манипулируемым, управляемым, лишенным части контроля над собой, связанным по рукам и ногам."?
Или когда ты говоришь обо всех россиянах массово страдающих этим видом диссоциаций, ты не тот человек, "...который говорит о ком-то, о каких-то народах или социальных группах: «ими управляют!.."

Логика загадочная или нелогичная :)

Reply

Re: Афтору galinaeditor March 6 2014, 19:02:09 UTC
Детка, ты и здесь показываешь свою неспособность воспринимать прочитанное. Ты даже не в состоянии увидеть разницу между насаждением пропаганды (проще говоря - для особо непонятливых, - манипуляцией сознанием) и манипуляцией действиями. А ведь это несложно: вот лично ты, имея полностью промытые мозги, только и будешь стучать по клавиатуре - и никогда не выйдешь действовать. Так ведь? Поэтому никто и не говорит, что тобой кто-то манипулирует. И другими тоже не манипулируют - ты это должен наконец понять, хотя твоему серому веществу это сделать очень сложно.

Reply

Re: Афтору karpuhinva March 6 2014, 19:17:02 UTC
Ты ведешь блог, для того что бы что то, кому то рассказать.
Если тот, кто тебя прочел задает вопрос:
является ли демократией (или твоя новая формулировка - манипуляция сознанием): формирование мнения у группы людей, путем озвучивания однотипных понятий компетентными людьми?

Ну ответь односложно из вариантов:
1. это демократия, т.к. компетентные люди так думают и я им верю, ведь они меня не обманывают ни когда...
2. это манипуляция сознанием, вариант диктатуры - т.к. навязывают мысли и не дают увидеть сухие факты, для самостоятельного осмысления
3. что-то среднее и неопределенное
4. твой любимый вариант (дурак, дитятко, ты снова здесь, мозги плесенью покрыты или что -то новое..)

P.S. И что интересно, как определить, что люди компетентны, если ты сам не обладаешь достаточной компетенцией по этому вопросу? опираясь на мнения других компетентных людей об этом компетентном человеке? или признать его компетентным на том основании, что он гладко говорит понятными словами, то что ты чувствуешь, но формулировать не можешь?

Reply


Leave a comment

Up