Leave a comment

Comments 14

araty January 8 2013, 13:53:35 UTC
Паўлікі Марозавы?
На мой погляд, то ў Польшчы шляхта размаўляла як і сяляне, на польскай мове, а на беларусі на польскай:)
А наконт старадарожскага выпадка - ну то хіба гэта рэдкасць , калі за ўласнасць на суседа нагаворваюць?

Reply

galinaeditor January 8 2013, 15:23:23 UTC
Калі ня рэдкасьць, дык гэта вельмі кепска, лепей бы такога ўвогуле не было. Мой розум адмаўляецца ўспрымаць гэта як звычайную зьяву.

Reply

araty January 8 2013, 16:09:46 UTC
Галіна, гэта не толькі ў нас. Калі прачытаць пра французскую рэвалюцыю, то мы зможым даведацца пра шмат гэткіх выпадкаў. Каб такога не было, то трэба мяняць каштоўнасці. А хто гэта будзе рабіць?

Reply

nicolaev January 8 2013, 16:21:36 UTC
На жаль, гэна з'ява была звычайнаю ў нашым Краі, асабліва зважаючы на нядаўнюю царову ласку ў выглядзе скасавання прыгоннага права, калі мужык мог нагадзіць панам, дый яшчэ не задарма. Але ў нас, дзякуй Божа, гэна не прыймала масштабу Валынскай масакры ці этнацыду часоў польска-казацкіх войнаў.

Reply


(The comment has been removed)

galinaeditor January 8 2013, 16:55:13 UTC
Мяркую, гэта была толькі адна з прычынаў і не настолькі відавочнай. Маскалі былі прыхаднямі, а беларускія паны - як ні круці, усё роўна свае, тутэйшыя, адно што размаўлялі на іншай мове.

Reply

(The comment has been removed)

galinaeditor January 8 2013, 18:57:38 UTC
Наколькі я ведаю, ВКЛ была рэлігійна вельмі талерантнай дзяржаваю - там не было ніякіх рэлігійных войнаў. Праблемы зьявіліся толькі з уваходжаньнем у склад Рэчы Паспалітай, але называць гэтыя траблы рэлігійнымі войнамі было б перабольшаньнем.
Аправаслаўлівалі ўсіх разам - і паноў, і халопаў, так што на рэлігійнай глебе наўрад ці маглі быць канфлікты. Хаця ня буду сьцьвярджаць гэта з пэўнасьцю, бо я рэлігійны аспэкт гісторыі ведаю не настолькі добра, каб рабіць нейкія высновы.

Reply


kurt_bielarus January 9 2013, 06:55:11 UTC
У Польшчы, кажуць, такое ж было.

Reply

galinaeditor January 9 2013, 07:10:03 UTC
Было, аднак жа гэта былі хутчэй адзінкавыя выпадкі. Той жа Хурсік вунь кажа: "У Польшчы сяляне ў большасьці не здраджвалі сваім памешчыкам... Польскі селянін не здаваў свайго памешчыка".
А нашы... Хіба ў характары гэта? У выглядзе генэтычнай памяці?

Reply

kurt_bielarus January 9 2013, 07:12:05 UTC
Ды ўвогуле ў артыкуле шмат лухты і лагічных нестыковак.

Reply

galinaeditor January 9 2013, 07:19:30 UTC
Так. У НН артыкул Віктара Хурсіка прааналізаваў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук: http://nn.by/?c=ar&i=102966#!nn

Reply


Leave a comment

Up