(Untitled)

Mar 22, 2011 00:09


слухайце, хлопцы.
я тут падумала, што нам варта цаніць такія "звычайныя" вечары, як той, калі вы мне прывезьлі рамкі, а потым мы сядзелі і слухалі новых Ляпісаў... хто ведае, колькі гэта яшчэ будзе доўжыцца вось такім чынам.
альбо такія вечары, як сёньняшні...

сумняваюся, што калі-небудзь здолею сказаць вам гэта проста ў твар.
я вас люблю. 

друзья

Leave a comment

Comments 2

master_ski March 22 2011, 08:20:48 UTC
Ну... калі ужо панеслася такая "маска откровеній", насамрэч я вельмі баюся, што калі-небудзь мы выпадкова пасварымся праз якую-небудзь дэбільную дробязь і больш не будзем размаўляць. Ці, што яшчэ горш, але больш верагодна, паступова будзем сустракацца ўсё радзей і радзей і ў рэшце рэшт будзем бачыцца толькі на якой сустрэчы выпускнікоў ці тэлефанаваць адно аднаму раз на год.
Наша сяброўства недазваляльна "празябаць", спадарства.

Reply


dimonchikm March 22 2011, 20:21:02 UTC
А я вам вось што, шаноўныя мае, скажу. Я не баюся, што мы калі-небудзь зможам нармальна так, па-людску пасварыцца, бо ў нас ёсць неад'емная рыса - мы ані ў якай сітуацыі не губляем пачуцця гумару. А гэта вельмі важна. І гэта далёка не кожнаму дадзена. Мы хутчэй будзем сварыцца (па ўласным досведзе) з сваімі "половінкамі" з-за таго, што занадта часта бачымся з сябрамі.
Што тычыцца "цаніць вечары", то ніхто ж не кажа, што мы імі раскідваемся.
Дзякуй, што вы ёсць.

Reply


Leave a comment

Up