Я, естественно, тоже не мог пойти мимо. Для тех, хто не разумее па беларуску, коратко резюмирую смысл нижесказанного - на купюре, скорее всего американский KW Dart.
Оригинал взят у
yozas_gubka в
Гвінейскія франкі і не БелАЗ Байнэт паступова ахоплівае навіна, што, маўляў, абнаружылася,
што на купюры ў 1000 гвінейскіх франкаў выяўлены беларускі кар'ёрны самасвал БелАЗ. Калі мімаходам глянуць на тую купюру, то сапраўды ствараецца такое ўяленне, але калі прыглядзецца...
Я павялічыў выяву, каб было лепш бачна менавіта кар'ерныя самасвалы:
Што можна адрозніць? У самасвала вузкі капот, здвоенныя фары на верхняй яго часцы і часткова вынесеная за лінію капота кабіна кіроўцы. Дык вось, БелАЗаў з такой канфігурацыяй перадка не было. Адзін з самых массавых беларускіх самасвалаў 27-тонны БелАЗ-540 меў такі выгляд:
Як бачыце, кабіна і капот маюць іншы выгляд. Гэтак жа выглядаюць і больш познія мадэлі БелАЗ-7522:
Найбольш блізкі да купюрнага выгляд мае БелАЗ-7547, але ў яго ужо кузаў з іншым размяшчэннем робраў жосткасці:
Я пагугліў выгляд кар'ерных самасвалаў іншых краін і заўважыў некалькі цікавых экземпляраў больш падобных на грузавік з купюры. Першы гэта паўночнакарэйскі Sungri Konsor які з'яўляецца копіяй беларускага БелАЗ-540:
Стары Caterpillar 769 мае здвоеныя фары (праўда вертыкальныя), прастакутны капот і вынесеную кабіну, як самасвал на купюры:
Але самы падобны кар'ернік (за выключэннем кузава) гэта амерыканскі KW Dart:
Зрэшты, на купюры можа быць выяўлены не пэўны самасвал, а яго "збіральны вобраз", таму заяўляць на ўвесь байнэт, што гэта менавіта БелАЗ, я думаю, не варта.
P.S. от себя добавлю, что БелАЗы в Гвинею поставлялись с 1973 года. И как раз моделей 540 и 548, имеющих близкий к изображённому вид. Но всё же не идентичный.