Пастаўце подпіс пад паручальніцтвам за Пачобута!

Apr 11, 2011 13:23


Сябры, прашу вас падпісацца пад пад хадайніцтвам аб змене меры стрымання Анджэю Пачобуту. Гэтыя подпісы пасля будуць перададзеныя ў пракуратуру з просьбай змяніць яму меру стрымання. Бланк можна запоўніць на Управе БНФ, офісе БАЖ ці скачаць адсюль і перадаць мне (пішыце ў прыват, сустрэнемся).

Звяртаю ўвагу, што бланк зроблены па нормам закона, таму нічога не меняйце там (падпісантаў павінна быць па два на кожным, не больш, ні меньш).

Нават калі Анджэя не выпусцяць пад нашае паручальніцтва, ён даведаецца, што дзесяткі (сотні ці тысячы) людзей не пабаяліся паставіць за яго свой подпіс. І гэта будзе вялікай маральнай падтрымкай яму і ягонай сям'і.

Пра Пачобута і яго "крыміналку" можна пачытаць ТУТ

Юрыдычнае абгрунтаванне кампаніі паручальніцтва

палітыка, палітвязьні, акцыі

Previous post Next post
Up