Смуткуем разам з вамі...

Apr 11, 2010 23:11

Беларусь - адзіная суседка Польшчы, якая дагэтуль не абвесціла афіцыйнай жалобы па загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам. Аднак беларусы працягваюць прыносіць кветкі і знічкі да польскай амбасады ў Менску.

ЗДЫМКІ...


Read more... )

r.i.p., Менск-Мінск

Leave a comment

Comments 20

pieczanko April 11 2010, 20:33:44 UTC
што ж зробіш, калі ў людзей у галаве пуста, як у той бурбалцы? сумна ўсё гэта

Reply


ex_krywal April 11 2010, 20:35:49 UTC
мне таксама падаецца недарэчным.
на месцы сумленных людзей я б іх ігнараваў і не асвятляў.

Reply


(The comment has been removed)

fotaczka April 11 2010, 21:04:46 UTC
дада.

Reply

(The comment has been removed)

Re: уражвае... fotaczka April 12 2010, 09:41:16 UTC
так

Reply


aerf April 11 2010, 21:51:04 UTC
(((

Reply


_nevr_ April 11 2010, 22:11:23 UTC
ЗЫ: Сябры, а гэта толькі мне сённяшнія маршы з мыльнымі бурбалкамі падаюцца недарэчнымі? :(
На мой погляд - крывадушнічаць значна больш. Гэта трагедыя, так. Трагедыя у нашага суседа. Але ж гэта боль і трагедыя суседа, не мая. Я магу яму паспачуваць, але гэта - ня мой боль. І рабіць кіслую міну, а ў душы чакаць "ну хутчэй бы траур скончыўся, каб на дыскатэку пайсьці!" - значна горш, на мой погляд.

Reply

fotaczka April 12 2010, 07:44:57 UTC
"Але ж гэта боль і трагедыя суседа, не мая. Я магу яму паспачуваць, але гэта - ня мой боль" - гэта так па-беларуску!

Reply

_nevr_ April 12 2010, 09:22:16 UTC
Юля, адкажыце, калі ласка на пытаньне. Некалькі тыдняў таму ў выніку тэракта ў Іраке загінулі 57 чалавек. Крыху раней ў маскоўскім мэтро - 39 ці 40. Пажар у "Хромой лошаді" - больш за сотню, землятрус у Перу - некалькі сотняў, землятрус на Гаіці - больш за 200 000. Гэта - толькі тое, што адразу ўспомнілася за апошнія некалькі месяцаў. Дык вось, пытаньне: Вы пасьля усіх гэтых (і іншых, пра якія я забыў) трагедый былі ў жалобе? Не хадзілі на канцэрты ды ў кіно, не адзначалі дні народзінаў сяброў? Ці ўсё ж такі не?

Reply

fotaczka April 12 2010, 09:40:27 UTC
Я адказала тут: http://nn.by/?c=ar&i=37235

Reply


Leave a comment

Up