NA PRAVOCH REKLAMY

Apr 02, 2008 13:44

Шаноўнае панства!

Ня ў мэтах самарэклямы, а выключна дзеля прапаганды беларушчыны (прывет Севярынцу!) хачу прапанаваць Вашэцям прэзэнтацыю, што я зрабіў на выступленьне беларускай каманды на Міжнародным Фэсьце ў Будапэшце. Справа ў тым, што анідзе на YouTube я не знайшоў прыстойнай прэзэнтацыі нашае краіны, каб была без зухаватага змагарства ды ўсім ( Read more... )

Leave a comment

Comments 9

ex_watcher_ April 2 2008, 12:18:37 UTC
У цябе атрымалася прэзэнтацыя не беларускае дзяржавы, а экспазіцыі нейкага вялікага этнаграфічна-гістарычнага музея.
Дзе людзі? Дзе нашая моладзь?

Reply

viktuss April 2 2008, 17:11:26 UTC
у канцы

Reply

forradalom April 2 2008, 19:45:25 UTC
А Ты якую моладзь хацеў? Тую, што на Плошчы?
Ужо надакучыла адчуваць сябе абарыгенам... Я тут упершыню пабачыў сапраўднае стаўленьне да беларусаў - нам не спачуваць, як freedom fighters'ам (як некаторым, можа, падаецца), а ў вочы зьдзекуюцца й кпяць з нас, нібы гэта мая асабістая віна, што ў краіне дзеецца. Хаця такое стаўленьне небеспадстаўнае...

Reply

ex_watcher_ April 2 2008, 20:39:20 UTC
А яны ўжо зразумелі, што галоўнае жаданьне (і мэта жыцьця) для большасьці - застацца "там", вось таму і стаўленьне адпаведнае. Навошта ім чарговая генэрацыя "патрыётаў у дыяспары"? Такіх ужо да халеры амаль паўсюль.

Reply


grazhyna April 3 2008, 08:10:53 UTC
Файная прэзентацыя. Калі некаму не падабаецца, дык можна зладзіць спаборніцтва ў каго лепш атрымаецца і хто як бачыць Беларусь.

Reply


anonymous April 5 2008, 08:14:44 UTC
Cudouna!Malajcy:-)!
Kali u Wawu pryezdesz Belarus reklamawac;-)?

Reply


maryjka_ April 6 2008, 13:18:24 UTC
Паглядзела. Згодная ў нечым з Квяткоўскім, але скажу па-іншаму. Для дэманстрацыі замежнікам, чым ёсьць Беларусь гэты кліп, як на мяне, мала прыдатны. Ён для ўнутранага карыстаньня. Такі сабе аўтатрэнінг. Чалавек заходняй цывілізацыі, які мала цяміць у этнаграфіі, наўрад ці зможа адрозьніць, Літва гэта, Прльшча ці Ўкраіна.

Хаця ты - адзін зь нешматлікіх беларускіх сецявікоў, у якога ўсё ў парадку з густам. Гэтага не адымеш:)

Reply


radziwill_by May 18 2009, 09:08:59 UTC
цікава, а скажыце, адкуль у вас такая фатаграфія?

Reply

forradalom May 18 2009, 09:31:03 UTC
Шчыра сказаць, нават і ня памятаю...
Проста шукаў у беларускім сеціве нейкія арыгінальныя фоткі, і недзе натрапіў на такія мастацкія фоты Нясьвіжа:)

Reply


Leave a comment

Up