Апошнім часам назіраю тэндэнцыю знікнення актыўнай беларускай моладзі. Гэта больш назіраецца судзячы па гістфаку. Памятаю, як яшчэ гады два таму ў нас было шмат актыўных і ініцыятыўных студэнтаў. Існавала цікавая факультэцкая газета, ладзіліся цікавыя сустрэчы і мерапрыемствы і г.д. А зараз нічога гэтага няма, бо большасць ужо скончыла наш
(
Read more... )
Comments 20
А ты, Дзіма, прадстаўнік пакалення, якое вырасла пад кім? Нешта не верыцца мне ў тваю свядомасць ва ўзросце ад 0 да 3, таму мала верагодна, што ты сам помніш іншыя часы.
Хочаш цікавую газету - пішы ў яе цікавыя артыкулы сам, і вечарыны цікавыя ладзь сам, і сустрэчы. І, мабыць, да цябе пацягнуцца іншыя і таксама захочуць быць ініцыятыўнымі.
Reply
Хіба ты не ведаеш, што адзін чалавек не можа ўсяго рабіць?! Павінна быць каманда ў якую будзе ўваходзіць мінімум 3-4 актыўных чэла. Я сапрабую абуджаць людзей, але запалу ў іх я не назіраю. У гэтым і ёсць праблема, бо людзям тупа лянота нешта рабіць і ім ўсё роўна(
Reply
"Я сапрабую абуджаць людзей, але запалу ў іх я не назіраю". І я спрабую. і назіраю. і досыць багата. Пытанне толькі ў тым, каб адарвацца ад кампа і стаць арганізатарам. Так, трэба досвед, яякі прыходзіць не сам па сабе, а зарабляецца па драбніцы. Чым, як ты бачыў, я і займаўся з пераменным поспехам апошнія гады 3-4. І гэта трэба дахалеры варушыцца, а не чакаць другога прышэсця Зянона
Reply
асабіста я нічога не чакаю. але хіба варта цягнуць усе справы адному чалавеку?
Reply
Ня ў гэтым справа. Проста за апошнія паўгады ўва мне, напрыклад, пасялілася адчуваньне безвыходнасьці. Я гэта не да газэты кажу.
Reply
Reply
Хіба я цябе прымушаю чытаць мае допісы?)
Reply
Reply
А мне падаецца, што ініцыятывы згасаюць з прычыны агульнай страты інтарэсаў і адсутнасьці ціхіх выканаўцаў вялікіх задумаў; часта фантан ідэяў выліваецца дарэмна, калі няма чалавека, ахвотнага за іх узяцца, а ня толькі балакаць.
Reply
I ne denerwujce gramadstwa swajoj pamjaccju,padswjadomascju i slowami typu Pakalenne Lu. kali da was dagrukacca ne moguc' z argumentacyjaj, prosta ne rabice, jak Iwan Bezdomby perastau pisac werszy, hoc'i stau razumnym czalawekam.
Reply
Leave a comment