PASSEGGIATE ROMANE -4. 18.05.14. На зваротным шляху. Будынкі.

Aug 15, 2014 23:54


Каб не вяртацца той самай дарогай, я вырашыў зрабіць гак у бок катакомбаў Прысцылы і вярнуцца праз Corso Trieste(гл. мапу ў канцы допісу).

1

З майго 12-гадовае даўнасьці наведваньня гэтых катакомбаў, я памятаў, што будынкі над катакомбамі мелі даволі сымпатычныя падворкі, дык меў  сьціплую надзею іх сфатаграфаваць. На жаль, надзея ня спраўдзілася, таму прыйшлося задаволіцца толькі трыма здымкамі звонку.


2


3


4
А гэта - Corso Trieste. Памятаю, як тут саджалі ўжо дарослыя пініі. З таго часу яны пасталелі ўжо больш як на дзесяць гадоў.


5
Калі прыглядзецца, то пад дрэвам бачны круг зелянейшае травы на зямлі, якая была прывезеная разам з пініяй:


6
Ну а гэтыя пару домікаў проста не маглі не патрапіць на флэшку (раней бы сказалі на стужку).


7


8


9


10


11

12
Вось такая перадабедзенная прабежка з фотаапаратам. Цяпер ужо можна есьці макароны ды піць віно без згрызотаў сумленьня за змарнаваны час.


А пасьля абеду пойдзем у іншы бок...

photo, italia, roma

Previous post Next post
Up