Гродзенскім палітвертыкальнікам даручана інфармаваць грамадзянаў аб плануемых вырубках дрэваў.
Мясцовы выканкам лічыць што выдаленне дрэваў у Горадні адбываецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і паведаміў грамадскасці, якім чынам жыхары могуць даведацца новыя вырубкі.
Згодна з адказам выканкама, па запыту горадзенкі Алены Вінчэўскай, рашэнне аб парадку інфармавання насельніцтва з’явілася яшчэ ў 2005 годзе.
Інфармацыя павінна даводзіцца да ведама грамадзянаў праз камунальныя службы, у сродках масавай інфармацыі, тэлерадыёкампаніяй "Гродна", і "Гродна-плюс", а таксама на штомесячных днях інфармавання насельніцтва.
Акрамя абавязку інфармавання грамадзянаў, яшчэ тры гады таму, выканкам даручыў ідэолагам і камунальшчыкам вызначыць парадак абмеркавання з насельніцтвам плануемыя вырубкі.
Каментуючы адказ выканкама Алена Вінчэўская нагадала: сцвярджэнне ўладаў аб тым што выдаленне дрэваў адбываецца згодна з заканадаўствам, супярэчыць высновам камітэта прыродных рэсурсаў, які 30 кастрычніка выдаў прадпісанне аб парушэнні камунальнымі службамі Горадні прыродаахоўнага заканадаўства. Напрыклад, у частцы абавязку ўладаў узгадняць з грамадзянамі пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету.
Акрамя таго, ад выканкама не атрыманы адказ на пытанне, ці вызначаны парадак абмеркавання выдалення дрэваў з грамадзянамі і дзе з ім можна азнаёміцца. Таму трэба далей дабівацца, каб кожны грамадзянін
меў магчымасць удзелу ў прыняцці рашэнняў.
Алег Граблеўскі
link