У студэнцкай кавярні “Гаўдэамус” 26 сакавіка адбылося ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі часопіса “Дзеяслоў” за 2008 год. Прэмія ўручаецца шосты год запар за лепшую публікацыю ў “Дзеяслове” ў трох намінацыях - “Проза”, “Паэзія” і “Дэбют”. На гэты раз цырымонія ўручэньня прэміі адбывалася ў змененым фармаце.
Першаю інтрыгаю сталася змена фармату ўшанаваньня лаўрэатаў: сёлета “Залатыя апострафы” ўручаліся камерна і, напэўна, больш элітарна. На імпрэзу былі запрошаныя знакамітыя пісьменьнікі і намінанты прэміі мінулых год, а таксама журналісты. У гэтым годзе таксама была адмененая ранейшая ўмова, пры якой народныя і заслужаныя пісьменьнікі ня маглі намінавацца.
Перад пачаткам вечарыны галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч паведаміў, што журы літаратурнай прэмі прадрыхтавала некалькі нечаканасцей. Напрыклад, гэтым разам прэмія не ўручалася намінацыі “Дэбют”. Але з’явілася новая намінацыя - чытацкіх сімпатый. Яна прысуджаецца па выніках інтэрнэт-галасавання чытачоў. Першым яе ляўрэатам стаў Сяржук Сыс (“Вецер з Балтыкі”. №5 (36)).
Нагадаем, што ўпершыню праводзілася адкрытае галасаванне сярод карыстальнікаў жывых часопісаў (ЖЖ) у інтэрнэце. Дзеля гэтага была створана адмысловая суполка dziejaslow
http://community.livejournal.com/dziejaslow/profile. Як паведаміў Барыс Пятровіч, ён пераканаўся, што гэтаму галасаванню можна давяраць і таму ў наступны раз інтэрнет галасаванне пашырыцца і стане больш даступным для інтэрнет-карыстальнікаў.
Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала перамога ў намінацыі “Проза” стаў вядомага паэта і не менш вядомага празаіка Уладзімера Някляева за аповесць “Вяртанне Веры” (№4 (35).
На гэтым сюрпрызы не скончыліся. У намінацыі “Паэзія” былі абвешчаныя адразу два пераможцы: першым названы малады паэт Віталь Рыжкоў за паэтычную падборку “Нельга схавацца за словы...” №1(32). На цырымоніі ганаравання лаўрэат, на жаль, не прысутнічаў, бо ад’ехаў у службовую камандзіроўку. Яшчэ адным ляўрэатам за лепшую паэтычную публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў” за мінулы год названая паэтка Валянціна Аксак за паэтычную падборку "Батанічны сад Візбі". №2 (33).
Паводле
"litbel.org"