Можа я чагосьці не разумею?

Jun 16, 2014 16:19

Апошнім часам у мяне зноў праблемы з успрыманнем рэчаіснасці. Відавочна, што ў сувязі з падзеямі ў Украіне, погляды ў тутэйшых жыхароў падзяліліся. Але ў мяне, кожны раз як даводзіцца зайці на які-небудзь сайт кшталту tut.by, на душы становіцца не тое што пагана, але вельмі балюча. Зацягнуў чорт пачытаць навіну пра самалёт, збіты над Луганскам. ( Read more... )

людзі, думкі, гуманізм, Украіна, страх

Leave a comment

Comments 31

yozas_gubka June 16 2014, 13:42:34 UTC
а прычына адна - безблагадатнасць адэкватныя людзі не маюць звычкі (і, напэўна, часу) срацца ў каментах на сайтах з массавым наведваннем, цёркі там труць неадэкваты з завышаным ПУВ і вялікай колькасцю часу, які можна забіць, прычым гэтыя неадэкваты з розных "ваюючых лагероў"

Reply

dzenik_kravina June 16 2014, 14:09:09 UTC
мяне проста рэальна пужае колькасць гэтых неадэкватаў. А тыя, хто ставяць ім "плюсы", іх ужо сотні.

Reply


antra_mantra June 16 2014, 13:47:16 UTC

Я даже раньше пыталась спорить с ними, но позже забила.  Теперь при чтении комментов на тутбае даж весело становится) Хотя смех сквозь слезы

Reply

dzenik_kravina June 16 2014, 14:09:44 UTC
Мне ўжо не да смеху(

Reply

antra_mantra June 17 2014, 08:35:14 UTC
Да не принимай близко. Мы же знаем, что некая часть жителей нашей страны душевнобольная, а вторая зазомбированная.

Reply

dzenik_kravina June 17 2014, 09:54:25 UTC
так, і куды мы аднясем сябе?)

Reply


_kum_ June 16 2014, 14:17:39 UTC
форумы ідуць лесам :) шкада часу і сіл

Reply

dzenik_kravina June 17 2014, 06:22:17 UTC
Форумы - гэта феномен. А для беларусаў, як для нацыі, якая праблемы вырашае на кухні, гэта вельмі важная рэч.

Reply


znikla June 16 2014, 15:33:30 UTC
Адстаеш ад жыцця, я месяцы два ці нават тры таму пра гэта пісала.
Я амаль упэўненая, што на Тутбаі ёсць якраз некалькі сотняў каментатараў на заробку (не ад тутбая). На 100 проц упэўненая. Так што не пераймайся.

Reply

niareisha June 16 2014, 19:27:55 UTC
Вось стоадсоткава падпісваюся. Занадта масава, занадта тэндэнцыйна. Гэта не меркаванне людзей навокал, гэта мэтанакіраваная праца...

Reply

niareisha June 16 2014, 19:28:37 UTC
Гэта прытым, што я далёка не прыхільнік тэорыі змовы, проста нелагічна.

Reply

znikla June 16 2014, 21:44:10 UTC
Дык і я не прыхільнік, а нават супраціўнік, але лянота было пісаць ) Тым не менш тут праплочанасць відавочная. Абсалютна ў кожным артыкуле, датычным хоць неяк украінскіх праблем, верхнія каментары рэзка ватныя з сотнямі лайкаў. І дызлайкаў таксама, але менш. Пасля пятага-дзясятага ідуць ужо нармальныя каменты, у якіх таксама многа лайкаў і дызлайкаў, і лайкі таксама пераважаюць, але ж гэта ўжо лайкі іншага боку. То бок яны сядзяць, пільнуюць з'яўленне такіх артыкулаў, хуценька па метадычках ваяюць каменты, плюсуюць і мінусуюць патрэбнае - некалькі верхніх - і пераходзяць да наступнага артыкула.

Reply


founderin June 16 2014, 15:52:48 UTC
да, отсутствие сочувствия и эмпатии - это страшно. и непонятно, кто, когда и как сломал психику всем этим людям

Reply

dzenik_kravina June 17 2014, 06:28:38 UTC
Наваколле змяняе нас. Час. Новыя каштоўнасці.

Reply


Leave a comment

Up