Японскія арбітры

Jun 13, 2014 08:42

З учорашняга вечара я ненавіджу японскіх арбітраў. Роўны спакойны другі тайм матча-адкрыцця каціў да заканамернай нічыі, пакуль адзін чалавек не вырашыў усім паказаць, які ён круты мудак і не прыдумаў пенальці на карысць бразільцаў (гаспадароў). Такія пенальці НЕ СТАВЯЦЬ. Толькі калі канешне не хацяць пра сябе напомніць і пакінуць памяць на ( Read more... )

думкі, пачуцьці, футбол

Leave a comment

Comments 7

orshafans June 13 2014, 09:53:41 UTC
не пагаджуся. Мне здаецца, што пенальці хоць і не відавочны, але арбітр меў права яго прызначыць. А харваты самі вінаватыя, мелі неблагія моманты.

Reply

dzenik_kravina June 13 2014, 10:40:47 UTC
Такіх кантактаў у разы болей пры кутавых, штрафных і г.д. Пераглядзі момант, там крананне, ад якога такі кабан як Фрэд і не зварушыўся б, калі б не хацеў.
Ёсць дух гульні. У другім тайме бразільцы не стварылі нічога. Ішла роўная гульня. Там і пры 3-цім голе Рамірэс парушаў правілы, а Оскар забіў, але тое была хаця б не штрафная.
Мне насраць і на харватаў, і на гаспадароў, але такія пенальці ставіць нельга. Гэта проста здзек.

Reply


jakubik_by June 13 2014, 10:34:31 UTC
Калі ё кантакт - можна ставіць, тут пытанні больш не да рэферы, а да гульца, які падаў

Reply

dzenik_kravina June 13 2014, 10:45:29 UTC
Якія могуць быць пытанні да гульца? Ён сімулянт, у яго задача - выйграць матч, даказаць сваё права ў старце. Не важна, якімі сродкамі. Джэнтэльменства зараз не катуецца. Ёсць, вядома, людзі кшталту Пірла, Джэрарда, Хаві, Швайнштайгера, якія ніколі не будуць катацца па зямлі ад любога дотыка. Але такіх як Нэймар (учора яшчэ больш-менш), Педра, Янг, Пепе становіцца ўсё болей.
Пенальці можна ставіць падчас любога кутавога і штрафнога, сам ведаеш.

Reply

jakubik_by June 13 2014, 10:56:21 UTC
Так, гэта галоўная праблема сучаснага футбола, як мне здаецца!
Але не ў кожным моманце рэферы можа высветліць наколькі моцны быў кантакт. Я таксама заўсёды шалею ад такіх пеналяў, але, лічу, віна ляжыць на сімулянце.
І зусім па іншаму выглядзіць кантакт у дынаміцы, чым той самы кантакт пры стандартах. Мы седзячы дома і гледзячы паўторы можам казаць што было, а чаго не.

Reply

dzenik_kravina June 13 2014, 11:00:06 UTC
Не, бяспрэчна, ёсць моманты, калі складана разабрацца, але тут...тут проста спрацаваў рэфлекс мудака

Reply


vital_rudak June 13 2014, 20:48:13 UTC
харваты 65 хвілін гулялі як гаўно - харваты прайгралі. астатні гэты віскат - лухта.

Reply


Leave a comment

Up