Свята

Apr 20, 2014 11:29

На вуліцы людзей няма зусім. Нават дзеці пазнікалі.
А ў нас дома ні святочнай булкі, ні святочнага яйка.

сьвяты, назіранні

Leave a comment

Comments 25

kiedy April 20 2014, 08:44:40 UTC
І мы не пяклі-не фарбавалі. І што?

Reply

dzenik_kravina April 20 2014, 19:54:37 UTC
А вы што, не веруеце?
Проста нават у мінулым годзе Каця з самога ранку ў царкве была, а ў гэтым зусім ад рук адбілася))

Reply

kiedy April 20 2014, 20:03:12 UTC
Якая там царква, я ўвогуле не хрышчоная

Reply

dzenik_kravina April 21 2014, 08:22:11 UTC
Цікавы факт.
У Каці проста бацькі вельмі веруючыя. Ты б ведала, як яна і яны мяне дастаюць рознымі рэлігіёзнымі забабонамі і прыкметамі!

Reply


pro_bolotce April 20 2014, 12:24:58 UTC
dzenik_kravina April 20 2014, 19:54:49 UTC
Атэістка ці паганка?

Reply

pro_bolotce April 21 2014, 10:24:33 UTC
dzenik_kravina April 21 2014, 12:46:43 UTC
будыстка, карацей)

Reply


znikla April 20 2014, 13:21:50 UTC
хто вінават і што дзелаць?

Reply

dzenik_kravina April 20 2014, 19:55:23 UTC
Відавочна, што Герцэн

Reply

znikla April 21 2014, 11:36:18 UTC
Узяў і Чарнышэўскага пакрыўдзіў.

Reply

dzenik_kravina April 21 2014, 11:51:16 UTC
не ўяўляю, як ён адрэагуе на гэта.

Reply


maggalia April 20 2014, 13:26:53 UTC
А ў нас на Сурганава мора дзяцей, і мы з Яўгеняй у яго ўліліся ))

Reply

dzenik_kravina April 20 2014, 19:55:38 UTC
У нас пад вечар таксама ўсё аджыло.

Reply


galinaeditor April 20 2014, 19:32:34 UTC
Або сьпяць пасьля ўсяночнай, або рыхтуюцца бухаць (дзяцей выпускаць яшчэ рана).

Ну і што з тае булкі? Ела я іх за свае ...наццаць гадоў нямала. Нічога не зьмянялася.

Reply

dzenik_kravina April 20 2014, 19:56:30 UTC
Пад вечар нават салют быў. Пэўна, у гонар уваскрашэння.

Reply

galinaeditor April 20 2014, 20:46:41 UTC
У нашым раёне салютаў не было. Атрымліваецца - у нас не ўваскрэс?

Reply

dzenik_kravina April 21 2014, 08:20:00 UTC
Ды я ж не пра тое. Проста сорамна глядзець, да чаго нашыя людзі даводзяць сакральнае, калі ўсе сметнікі забіты бутэлькамі з-пад піва ды водкі, а ва ўсіх парках смажацца шашлыкі.

Reply


Leave a comment

Up