Пра страшна сказаць

Aug 11, 2013 15:18

Страшна сказаць, але Каця падсела на серыяльчык з АНТ - "Серафіма Прекрасная". Адзінае, што радуе, што там усяго 12 серый.
А Вы глядзіце серыялы па тэлевізіі? Ну, гэтыя, што ідуць вечарком па АНТ, НТВ, РТР.

кінематограф, жудасьці, тэлевізар

Leave a comment

Comments 23

dzenik_kravina August 11 2013, 14:25:38 UTC
Глухар шчэ больш-менш у параўнанні з гэтым)

Reply


znikla August 11 2013, 15:11:35 UTC
Я таксама "Глухара" глядзела. Класны серыял! )
А яшчэ зараз ад нефік рабіць гляджу днём на АНТ "Жаночы доктар". Добры (ад "дабрыня") серыял. Мужыкам не зразумець, чаму ён можа быць вельмі прывабны для жанчын :)

Больш нічога вартага не бачу ў праграме цяпер.

А, аднойчы, гады паўтара таму, падсела на серыял "Атлантыда" па АНТ (добра, што таксама недаўгі быў). Слязлівая гісторыя нешчаслівага лёсу жанчыны. Ну ён арыгінальнейшы быў за звычайную бабскую лухту. Там цяжарную гераіню-настаўніцу нясправядліва абвінавацілі ў забойстве, пасадзілі, муж ажаніўся з яе сяброўкай, дзіця яе адабранае, у турме народжанае, таемна ад яе ўсынавіў, яе выпусцілі - ён не дазволіў ёй дзяцей убачыць, запіхнуў у псіхушку і г.д. Скончылася, вядома, хэпі-эндам, гераіня сустрэла іншага мужыка, рэабілітавалася, вярнула сабе дзяцей і г.д. Ну, за душу брало :)

Reply

dzenik_kravina August 11 2013, 17:54:54 UTC
оў, тут нешта кшталту таго) вось чакаем хэпі-энд

Reply

vital_rudak August 11 2013, 19:53:10 UTC
100500 плюсаў да "Глухара"! :)

Reply

dzenik_kravina August 11 2013, 21:21:25 UTC
ох, ужо гэтыя аматары. Куды лепей "Убойная сіла"!

Reply


magik_midnight August 11 2013, 15:22:45 UTC
У мяне многа год няма тэлевізара

Reply

dzenik_kravina August 11 2013, 17:54:03 UTC
Шчыра магу павіншаваць) мне ён толькі для футбола патрэбны

Reply


maggalia August 11 2013, 17:12:31 UTC
У нас няма ТВ, глядзелі ў Інтэрнэціку, але не такое ))

Reply

dzenik_kravina August 11 2013, 17:53:42 UTC
не, ну мы нармальныя таксама глядзім, проста гэта клінічны выпадак

Reply


pro_bolotce August 11 2013, 20:19:26 UTC
dzenik_kravina August 11 2013, 21:20:51 UTC
цікава, што твой бацька там угледзіў. Я вось апошнія серыі чыста глядзеў, каб падзівіцца, як далёка зойдзе глупства стваральнікаў)

Reply

pro_bolotce August 12 2013, 15:08:43 UTC
dzenik_kravina August 12 2013, 16:16:21 UTC
Ну, бываюць і ў сучасных дзяўчын недарэчнасці)

Reply


Leave a comment

Up