Пра першасць

Aug 06, 2013 11:30

Ёсць у чалавека такая рыса: ён заўжды хоча быць першым, наперадзе астатніх. Вось я абсалютна не разумею такі момант: едзе цягнік, да канцавой станцыі шчэ 20-25 хвілін, а ўжо выстройваецца чарга, каб выходзіць. За 15 хвілін да станцыі людзі стаяць напрацягу ўсяго вагона. Навошта? Альбо яны так стаміліся ехаць, што хочацца пастаяць, альбо яны так ( Read more... )

характар, рысы, чалавек

Leave a comment

Comments 4

vital_rudak August 6 2013, 16:39:56 UTC
пад крамай за 30 хв да адкрыцця толькі сінякі стаяць, але ў іх так трубы гараць, што чым бліжэй да крамы, тым лягчэй чакаць.

Reply

dzenik_kravina August 6 2013, 17:12:42 UTC
ды не, каб адны сінякі толькі)

Reply


niareisha August 6 2013, 20:18:30 UTC
Вой, ну па-рознаму ж бывае... :)
Ну я, напрыклад, у цягніках імкнуся "заняць чаргу на выхад" і выскачыць раней з вагону з элементарнага разліку. Грамадскі транспарт падстроены пад цягнікі, а народ на пераходным мосце чамусьці ператвараецца ў шчыльнае павольнае шэсце зомбі, якое немагчыма абмінуць. Калі не хочацца потым паўгадзіны таўчыся на прыпынку, то трэба неяк паскарацца))
Што да крамы, то тут таксама ёсць нюансы. Вось у мяне працоўны дзень пачынаецца а 8.30, то бок тэарэтычна я магу заскочыць у краму, набыць сабе ёгурт і не спазніцца на працу. У выпадку, калі ўціснуся ў ліку першых у чаргу да касы))
Лагічна?))

Reply

dzenik_kravina August 7 2013, 04:39:34 UTC
не)
каб уціснуцца ў чаргу з ёгуртам, дастаткова прыйці ў 8 роўна, а не раней за гэты час.
І з цягнікамі тое самае. Я не разумею гэтыя стаянняў за паўгадзіны да прыбыцця.

Reply


Leave a comment

Up