Парнаграфія

Apr 13, 2012 18:07

Цікавая рэч толькі што адбылася са мной і з маім лэптопам. Сяджу, значыцца, гляджу серыю Х-файлаў, адчынена яшчэ адное вакенца ў "оперы" з трансляцыяй хакея, як раптам пасярэдзіне экрана вылазіць маленькае вакенца "rpdn" і "готово", "опера" зварачваецца і вылазіць наступная цікаўная карцінка, на якой напісана кшталту "За распространение порнографии ( Read more... )

прыгоды, кампутар, страх, хваробы

Leave a comment

Comments 19

vboo April 13 2012, 15:43:35 UTC
Я ўжо тройчы з-за гэтага вірусу ездзіў да цёці ў Старыя Дарогі. Скажу адразу - вам пашанцавала, што запусціўся такім чынам дыспетчар задач. Вельмі пашанцавала. Бо ці то з той версіяй пірацкай вінды ці то з тымі версіямі вірусу такое ну ніяк не пракатвала. Мясцовы сісадмін беларусбанкаўскі нічога ня здолеў зрабіць. Я зараз за 10 хвілін цалкам выдаляю вірус. Добра мець пад рукамі лайв-сіді доктара вэба і ЕРД.

Reply

dzenik_kravina April 13 2012, 18:31:24 UTC
Можа, і пашанцавала)) Узяў нахрапам. Зараз усё яшчэ прасканіў CureIt. Нічога няма, здаецца.

Reply


vitaly68 April 13 2012, 16:05:12 UTC
vboo April 13 2012, 16:21:30 UTC
А вы спрабавалі ім выдаляць? У мяне цярпеньня не хапала, ды і падвісаў ён пры звычайнай праверцы. Справа ў тым што ён выдаляе загрузку экслорэр.экзэ. + замяняе 2 сістэмныя файлы (у тым ліку мэнэджар задач). І нават калі выдаліць вірус - з-пад вінды прыйдзецца рэестар правіць.

Reply

vitaly68 April 13 2012, 16:27:24 UTC
Неяк раз толькі ён і ўратаваў маю тады яшчэ XP)

Reply

dzenik_kravina April 13 2012, 18:32:46 UTC
Не разумею, як ён працуе. Ён запусціцца з флэшкі?

Reply


iks_by April 13 2012, 16:23:14 UTC
Усталюйце Касперскага, ёмаё....

Reply

dzenik_kravina April 13 2012, 18:33:41 UTC
Быў калісьці Касперскі. Аднак надакучыла шукаць ключы і ліцэнзіі. Зараз карыстаюся "нодам".)

Reply

iks_by April 13 2012, 18:40:07 UTC
Затое Каспер 90% гэтага лайна фільтруе... 7 год толькі ім у розных версіях і карыстаюся.

Reply

vboo April 13 2012, 18:40:32 UTC
Гыгы, памятаю, калі яшчэ стаяла вінда, вырашыў праверыць як рэагуе нод на вірусы - наўмысна адчыніў файл дзе 100% месьціўся вірус. Файл адчыніўся. А пасьля нод пачаў лаяцца. Ды ўжо позна было - комп заражаны.

Reply


Leave a comment

Up