Leave a comment

Comments 27

(The comment has been removed)

dyk_by April 16 2010, 17:58:07 UTC
Таблё ў нас ўльтраўнівэрсальнае зараз, ага.

А былі ж часы! Узгадваю 90-я дык на "Будаўніку" падчас гульняў, калі нашым гол забівалі, дык і лічбы не зьмянялі :)

Рэальная гісторыя, якая здарылася з маім аднакласьнікам. Спазьніўся на пару хвілін - паглядзеў футбол. Так і не забілі ніводнага гала. Лік на фанерна-картонным таблё 0-0. Прыйшоў дадому. Паслухаў навіны. Там сказалі 0-1 сьлілі. Аказваецца на самым пачатку гульні прапусьцілі...

пс Узьлётны кадр - ужо трэці :) Дадаў пару фотачак.

Reply


zhelezko April 16 2010, 19:02:41 UTC
Афігенныя здымкі :)

Reply

dyk_by April 16 2010, 19:11:15 UTC
Так-так. Яны мяне і натхнілі на чарговы опус пра Салігорск-футбольны.
Заўтра і ў Гомелі дарэчы пыліць пачынаюць. 17-га а 17-й.

Reply

zhelezko April 16 2010, 19:28:48 UTC
Каб на семнаццатай хвіліне давесьці лік да разгромных 17:0 :)

Посьпехаў Яўгену, стараецца :)

Reply

dyk_by April 16 2010, 19:35:26 UTC
Далучаюся да пажаданьняў :)
Толькі Гомля, Днепр ды Шахтар :)

пс Наконт 17-так - больш лягічна выглядала б 7-1 ці 1-7 калі ўжо на тое пайшло :)

Reply


levales April 16 2010, 22:13:32 UTC
Класныя фота!!! А дзе зараз звыклыя віды Будаўніка сарціры, гаражы - не пазнаць арэну))) А мяне ваш "Шахтар" не ўразіў, ён з нашым Дынама ў першым туры гуляў. Адзіны, хто сапраўды спадабаўся - Рындзюк, як кажуць маскалі: старый конь борозны не портит)))

Reply

dyk_by April 16 2010, 22:21:59 UTC
А Шахтар наш ужо даўно нікаго не ўражвае. Так што Ты не выключэньне :)
Добра, што ЭВМ дае шанец моладзі паказаць сябе, і хлопцы гэтым шанцам карыстаюцца. А то "старыя коні" салігорскія нейкія занадта старыя ўжо: па сярэднім узросьце і колькасьці гульцоў пад і за 30 - мы ў лідэрах бясспрэчных у Беларусі.

Біятубзікі закрылі нарэшце раклямнымі банэрамі МТСа, а гаражы ды іншы індустыяльні па-за стадыённы від - нарашчэньнем плоту на метр-другі.

Reply


naschkatze_juli April 17 2010, 14:22:28 UTC
Зноу гляджу на твой пост и нарадавацца не магу! И цикавы, и ярки! Ну и зразумела ж, с перамогай! Прабач, што рускими литарами пишу- з мабильника инакш не атрымалася)

Reply

dyk_by April 18 2010, 04:49:20 UTC
Дзякуй :)
Заўтра ці для Цябе ўжо сёньня з лідэрамі нечаканымі сустракаемся.
Ітс окей - пішы хоць на арабскай :) Зараз з гугл-транслэйтам можна паліглотам стаць - як-небудзь разбяруся :)
Посьпехаў і Твайму Дняпро :)

Reply

naschkatze_juli April 18 2010, 06:58:10 UTC
Дзякуй, Дзяніс! Тваёй камандзе таксама поспехаў! Толькі Днепр і Шахтар :) !

Reply

dyk_by April 18 2010, 07:36:35 UTC
Папраўлю. Толькі Гомля, Днепр і Шахтар :)
пс Гомля з Рудзенскам, праўда, нешта лажанула...
ппс Зато во толькі што паглядзеў МС - МЮ! Я верыў, што на апошняй закоцяць. Во дзе парадаваўся :) Ёёёёёёёёёёёў :)

Reply


Leave a comment

Up