Дашкааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааа!!!
У сёмы дзень Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры першую мэдаль у скарбонку нашай зборнай прынесла біятланістка
Дар'я Домрачава.
Трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 15 кіламэтраў стала для нашых спарцмэнаў сёмай на Зімніх Алімпійскіх гульнях за ўсю іх гісторыю. Мэдаль Дашы Домрачавай - трэці, які прынесьлі Беларусі біятланісты за гады незалежнасьці.
Стартавала Даша пад 34-м нумарам і, пачынаючы з першай часавой адзнакі на кропцы ў 1,8 кіламэтра, на працягу ўсёй гонцы трымалася ў сьпісе лідэраў.
Адзіны промах на першай стойцы мог каштаваць Дашы і ўсім нам гэтай узнагароды. Фінішавала яна трэцяй - за Нарвэскай біятланісткай Торай Бергер (адставаньне 28,2 секунды) і Аленай Хрусталёвай (яна апярэдзіла Дашу на 7,5 секунды) з Казахстану. Алена дарэчы некалькі гадоў назад таксама выступала за беларускую каманду.
Дашу мелі магчымасьць ужо пасьля яе фінішы абыйсьці меўшыя па нулі да апошняй стрэльбы Валянціна Семярэнка з Украіны і полька Вяроніка Навакоўска. Аднак спарцмэнкі з суседніх краінаў памыліліся і ўсе сумневы ў мэдалёвым фінішы Дар'і Домрачавай зьніклі.
Такім чынам Дар'я, прадэманстраваўшы свае лепшыя якасьці, узыйшла ў гэты сонечны ванкувэрскі дзень на трэцюю прыступку алімпійскага п'едэсталу!
З фотаальбому
фанклюбу Дашы Домрачавай на Facebook.
Далучайцеся ;)
Раней з беларускіх біятланістаў на такую вышыню забіраліся Сьвятлана Парамыгіна ў нарвэскім Лілехамэры-94 і Аляксей Айдараў у японскім Нагана-98, якія выйгралі адпаведна срэбра і бронзу.
Добра выступілі і іншыя прадстаўніцы нашай жаночай біятлоннай зборнай. Людміла Калінчык заняла 9-е месца (1 промах), Вольга Кудрашова 16-е (0), Надзея Скардзіна - 28-я (1).
Малайцы, дзяўчаты! Мы ганарымся вамі!
Такія выступы пакідаюць добрыя шанцы і спадзяваньні на астатнія гонкі біятлоннай жаночай алімпійскай праграмы: масавы старт (21 лютага) і эстафэту (23 лютага).
Беларуская каралева Даша
Віншую, Даша, з першай алімпійскай узнагародай!
Віншую, Сябры! Віншую, Беларусы! Віншую, Беларусь!