У Салігорску пачаў працаваць ЭВМ

Dec 15, 2009 01:46

14 сьнежня распачаў падрыхтоўку да новага сэзону салігорскі "Шахтар". Каманда першай з усіх беларускіх клюбаў выйшла з адпачынку.

Такое раньняе заканчэньне вакацыяў тлумачыцца, як разумею, жаданьнем новага трэнерскага штабу салігорцаў мець больш часу для азнаямленьня з гульцамі, якія ўжо ёсьць у камандзе ды пры неабходнасьці - знаходжаньнем новых.

Задачы новае кіраўніцтва прадпрыемства "Беларуськалій" і непасрэдна ФК "Шахтар" паставіла перад трэнерскім штабам канкрэтныя - быць у мэдалях у сэзоне наступным, а ў 2011-м - годзе, калі клюб будзе адзначаць 50-годзьдзе з дня заснаваньня - стаць чэмпіёнам краіны. І гегемонія БАТЭ andorac аўскага нарэшце спыніцца.

Да гэтых вышынь будзе "Шахтар" весьці легендарная ў нашым футболе асоба - Эдуард Малафееў, ці проста Васільіч, ці ЭВМ, як яго называюць на прасторах былога.



Фотарэпартаж ад eSoligorsk з першай прэсавай канфэрэнцыі ў ролі галоўнага трэнера "Шахтара".
Тэкставая вэрсія прэсухі - ад газэты "Прессбол".
Відэа з той прэсухі (на якую ў Салігорск зьехалася каля трыццаці журналістаў):

image Click to view


Працяг прэсухі - частка 2, частка 3, частка 4.

У першы дзень пасьля выхаду з адпачынку на сходзе каманды ўладар дыплёма нумар 1 Вышэйшай школы трэнероў, уганараваны Ізумрудным ордэнам УЕФА "За заслугі", задачу на сэзон-2010 яшчэ больш канкрэтызаваў: барацьба за Кубак Беларусі і адпаведна за выхад у Лігу Эўропы.

Ну што ж - праграма ў ЭВМ заложана. Не пачаць бы закладваць толькі.

У добры шлях, "Шахта".

p.s. Маленькая ракляма форуму заўзятараў салігорскага "Шахтара" - "Верым! Можам! Пераможам! Толькі Шахта! Толькі Перамога!". Далучаемся!

спорт, Беларусь, "Беларуськалій", "Шахтар", Салігорск, ЭВМ, футбол

Previous post Next post
Up