1400 гадоў балгарскай гісторыі, ці расповяд БАТЭ сафійскаму Бацьке пра незалежную Беларусь

Aug 13, 2008 17:50

Дык што ж гэта робіцца, спадарства?
Няўжо наш футбол так блізка ад групы Лігі Чэмпіёнаў УЕФА? ;)

Хто б мог падумаць пра гэта 2 месяцы назад? Нават месяц назад? Але некалькі тыдняў назад ужо многія пачалі марыць і казаць: "Леўскі" можна праходзіць", "Не такі гэта ўжо і моцны клуб!", "Калі не зараз, то калі?" і гэтак далей...

Шэрагі аптымістаў павялічваліся і павялічваюцца з кожным днём. Нават балгары далучыліся да падтрымкі БАТЭ! Ня ўсе, вядома ;) - а толькі тыя, хто ўваходзіць у "варожы" да "леўскага" лягер. Гэта ў першую чаргу заўзятары сафійскага ЦСКА. Армейскі клуб перамог у мінулым чэмпіянаце Балгарыі, але, дзякуючы нейкім пазаспартыўным гульням, менавіта "Леўскі" апынулася ў Лізе Чэмпіёнаў у гэтым годзе. А яны дарэчы набралі на 16 пойнтаў менш у апошнім чэмпіянаце Балгарыі, чым іх самыя заклятыя ворагі з іх жа гораду - ЦСКА... Таму становіцца зразумелай гэта варожасьць у адносінах аднаго клуба ды другога ды іх прыхільнікаў паміж сабою.

За гэтымі гульнямі большасьць у першую чаргу ўзгадвала пра пэрсону прэзідэнта "Леўскі" - Тодара Баткава. Ня ведаю, які ён адвакат, бізнэсмэн, прэзідэнт, мэнэджэр ды яшчэ хтосьці, але псыхолаг ды гісторык зь яго - ніякі. Ён дазволіў сабе перад гульнёй сказаць наступнае ў інтэрв'ю балгарскай інфармацыйнай агенцыі "Стандарт":

- Разбрахме се с футболистите, че никой няма да се бие сам. С ходене и философстване няма да стане. Това, което са учили и правиха много естествено в подготовката, трябва да се показва и в официалните мачове. Не виждам проблем. Надявам се да решим още в сряда интригата около мачовете с БАТЕ Борисов. Да отидем после и да запазим добрия резултат в Беларус. Не ме притесняват заканите на другия отбор. Най-малкото за това, че България има 1400 години история, докато там се говори за една държава, която е изкуствено създадена. Пак направих дипломатически скандал, но ние не сме заводски отбор, а носим името един от най-големите герои в нашата история. Зад нас стои цяла България.

Спадзяюся, балгарская мова не настолькі складаная для тых, хто чытае гэты дзёньнік, каб не разумець пра што сказаў гэты балгарскі Боткаў-Бацька. Зганьбіўшы сваімі словамі беларускі клуб, ён зганьбіў тым жа і сваіх продкаў, якімі ён, быццам, ганарыцца і самога сябе.

А на яго словы папросту, як і мае быць, як ён таго і заслугоўваў, адказаў "БАТЭ" на футбольным полі ды беларускія прыхільнікі ў каментрах да разьмешчанай публікацыі на сайце.

Зараз у балгараў ужо няма трэнера, які выводзіў іх на гульню ў Сафіі, але (і можа нават не але, а таму што) у таго ж Баткава ёсьць вельмі сур'ёзная матывацыя, каб трапіць у грапавую стадыю Лігі Чэмпіёнаў. Бо мінімум каля 9-ці мільёнаў даляраў каштуе выхад у групавую стадыю Лігі Чэмпіёнаў! У сувязі з гэтым можна чакаць чарговых паддывановых гульняў ад гэтага гаспадзіна...

Мы ж у сваю чаргу павінны зрабіць усё магчымае, каб футбалісты ды трэнеры БАТЭ у спакойных умовах рыхтаваліся да гульні, што адбудзецца праз 2 тыдні - 27 жніўня. Таму што...

...Яшчэ ня ўсё вырашана! Нашым футбалістам патрэбна ВАША ПАДТРЫМКА! Яны заслугоўваюць таго, каб 27-га жніўня мы былі разам зь імі, нават калі нехта з нас недзе далёка!

Яшчэ раз дзякуй, КАМАНДА, за выдатнай якасьці футбол ды за задавальненье, якое мы атрымліваем падтрымліваючы вас, хвалюючыся за вас ды жадаючы ВАМ НОВЫХ ПОСЬПЕХАЎ!!!

Уся Беларусь з вамі!

ЗЫ А я проста ўсім нагадаю пра тое, што кожны з нас можа шмат зрабіць, каб менавіта так і было 27 жніўня! Бо гэта ж так цудоўна калі ўсе беларусы жадаюць аднаго і таго ж! Ня так часта гэта, нажаль, здараецца...
Previous post Next post
Up