З маёй асі: 248557049 (23:28:50 16/06/2007) Привет! А Вы хотели бы поехать в Мир 22-24 июня на концерты, посвященные 5-летию ОНТ? dvarf (23:29:24 16/06/2007) нізашто Guile (23:30:00 16/06/2007) почему?
На ўчорашнім канцэрце "Беларусь - 12 балаў!", што паказвалі па БТ, выступала тэрарыстка-трансвістыт Дана Інтэрнэйшнл. Яна павітала ўсіх па-расейску, пасьля па-беларуску, а затым гучна абвесьціла песьню. "Свабода!" пранеслася над заляй. Ахвяраў не было, бо палова, думаю, не зразумела што адбываецца.
Адабралі ў рабочых даплату за другую зьмену. А гэта каля 10% ад таго, што атрылівалі. Зарплата з кожным месяцам меншае. Прывітаньне верасень, бывай завод...
У раёне зачынілі чатыры прадуктовыя крамы. Тры, праўда, на рамонт, а прыватную - нізаўсёды. Ходзяць чуткі, што замест былой гарызонтаўскай зробяць ""Соседи". Нядаўна ня змог набыць марозіва. Запрашаем да нас на Кісялёва!
Стан прыкладна як у той показцы: "Аддамся любому, у каго ёсьць гарачая вада. Люся". Ды й ад года ў год квас на менскіх вуліцах прадецца усё больш ненатуральны.
Чарговы, 22і па ліку дзень нараджэньня парадаваў бязьмежнай пяшчотай каханага чалавека і наяўнасьцю двух незанятых сяброў. Віншаваньні, з кожным годам чамусьці ўсё болей і болей расьцягваюцца па часе, што, трэба адзначыць, хутчэй прыемна, чым не.