Сэнсацыйны - эта вы дзядзя загнулі. Рэмішэўскі год таму гэты фільм апісваў у артыкуле для зборніка БДУКІМ. Сэнсацыя была б, каб там дзяды, ня ведаю… каленямі мех сціскалі ці бурдоны трымалі на плячы… А так яны шпіляць у закрытай манеры, на жалейцы з плагальным ладам, бурдоны на руцэ, як мы любім - то бок ніц рэвалюцыйнага няма, проста чарговае падцьверджаньне вядомых тэзаў. Вельмі важнае і каштоўнае падцьверджаньне, безумоўна. Але не рэвалюцыйнае.
Мабыць самае "сенсацыйнае" там - гэта чэхлікі на мяхах, пра якія нідзе ніхто не згадваў. Факт цікавы, варыянтаў тлумачэньняў хапае. Але зноў жа, прынцыпова гэты факт нічога не мяняе. А артыкулу для паўнаты яўна не хапае аналізу музычнага складніку гэтага відэа. Спадзяюся, будзе, гэта было б цікава сапраўды.
Comments 2

Reply
Reply
Leave a comment