Прыўкрасная маргіналія, дзякуй. Увогуле цікава наколькі распаўсюджаная зьявы "вой-дудар"(а тут відавочна вой - мае меч і тарчу) і "дудар конны". Кабылкі ж мусяць быць глухія ;) Зь іншага боку, на маргіналіях, калі не памыляюся, звычайна адлюстроўвалі нейкую "крывізну", нешта незвычайнае. І калі ў якасьці вайсковых музыкаў дудары, натуральна, былі па Эўропах, то вось ці ганялі яны пры гэтым конна - дужа мне цікава. Асобна і ў тутэйшым кантэксьце.
Тут не так усё складана. Гэты дудар не конны, а толкі выкарыстоўвае каня як сродак верасоўвання ў прасторы. Паглядзіце астатнія мініяцюры з гэтага цыкла. Там усе на канях: манахі, епіскапы,жанчыны і г.д. Што датычыцца мяча і баклера, то гэта тыповы набор простага свабоднага чалавека.
Comments 2
Reply
Reply
Leave a comment