Oct 18, 2008 15:24
хачу піць гарбату на кухні, і абавязкова ў гасьцях.
каб на вокнах віселі старыя фіранкі зь непразрыстага сіняга, зялёнага альбо жоўтага; каб быў круглы драўляны стол, укрыты пярэстым абрусам з карычневымі кругамі-сьлядамі ад гарачых талерак; каб на халадзільніку стаялі засушаныя восенькія кветкі і лісьце; каб было цёмна за акном, а у старыя шыбы каб грукалі галінкі дрэваў.
каб моцная гарбата лілася ў белыя кубкі з чырвонымі гарохамі, кубак за кубкам - пад прыцішанае сьвятло музыкі..
каб дзьверы былі зачыненыя, а размовы - шчырымі..
у каго так? запрасіце ў госьці! зь мяне шакаладныя цукеркі)
з.ы. а яшчэ больш мне б хацелася, каб так было ў мяне, але, але..