*

Sep 07, 2009 01:22

Клавіатура рэч такая: ў яе увесь час нешта завальваецца, засыпаецца, праліваецца.
Гэта яе сутнасць. Cупраць сутнасці, як вядома, не папрэш.
Таму ўзнікла такое вось пытанне:
А што Вы разлівалі на клаву ?

клава

Leave a comment

Comments 30

barilotti September 6 2009, 21:26:39 UTC
Найгоршы варыянт быў тваражок 101 зерне, пасля якога прыйшлося замяняць клаву ў ноўце... за 100 баксаў. :(

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:46:16 UTC
Ого...а тваражок да сёння любіце? Ці пасьля таго інцындэнта неяк не дужа?

Reply


alehmackievic September 6 2009, 21:35:40 UTC
Нічога ніколі ня ліў, дзякваць Богу.. затое сыпаў. Пасьля пыласмоктам спрабаваў з клявы (гэты быў натбук) высмактаць тыя драбінкі. У выніку давялося з пыласмокту, дакладней, з мяшку для пылу, выцягваць асобныя элемэнты клявы й ставіць іх на месца.

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:46:36 UTC
Ого) моцны пыласмок))))))))

Reply


rasichka September 6 2009, 21:39:18 UTC
Гарбатку. Але замяніць клавіятуру давялося не з-за гэтай самай гарбаткі, а з-за фена, якім я яе сушыла, бо клавішы расплавіліся. Як пластылін.

Reply

sergey_86 September 7 2009, 11:20:10 UTC
суровый у вас фен, однако о_О

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:47:07 UTC
да-да..я вось тож падумала, што вельмі суворы...

Reply


by_dialog September 6 2009, 21:43:39 UTC
спецыяльна для гэтага паста магу накапаць кавуном на клаву

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:47:24 UTC
ну, адмыслова не трэба :)

Reply


erica_nightmare September 6 2009, 21:44:56 UTC
гарбатаааа канечне ж. а яшчэ ў ёй дафіга крошак розных ад булачак)

Reply

devochka_aliska September 11 2009, 13:47:48 UTC
а я вось гарбату ніколі не)))
а крошкі бісер..гэта увесь час...)

Reply


Leave a comment

Up