(Untitled)

Nov 14, 2010 15:36

Вікіпэдыя - зло. Пачынаеш рабіць рэфэрат па этналёгіі на тэму малдаванаў, а скончваеш тым, што чытаеш пра дабраахвотную кастрацыю як меру пакараньня ў Чэхіі (з 1966 года дзейнічае, між іншым).

le monde

Leave a comment

Comments 7

malenki_prync November 14 2010, 13:28:26 UTC
энцыклапедычныя веды :)

калі ўжо афіцыйна можна будзе спасылацца на Вікіпедыю? ;)

Reply

dear_julia November 14 2010, 18:23:16 UTC
ай, гэта нейкія шызафрэнічныя веды, калі ўлічваць, што там за што чапляецца:)
мабыць тады, калі яна перастане быць вольнай энцыкляпэдыяй і ня кожны першы-лепшы будзе мець права яе рэдагаваць:)

Reply


mysliar November 14 2010, 15:46:29 UTC
так-так :)
гэта ня проста зло, гэта захворваньне. чытаньне вікіпэдыі я залічаю да адыктыўных паводзінаў

Reply

dear_julia November 14 2010, 18:35:41 UTC
і мабыць самі на іх пакутуеце, не? ;)

Reply

mysliar November 14 2010, 21:46:27 UTC
інакш, адкуль бы я ведаў?

Reply


ignis_essentiae November 14 2010, 16:21:35 UTC
:) нядаўна пачаўшы з тувіцаў прайшоў праз жаночыя венерычныя захворванні да ўкраінскай жонкі султана Сулеймана Раксаланы :)

Reply

dear_julia November 14 2010, 18:37:16 UTC
быў калісь такі флэшмоб: дайдзі ў вікіпэдыі да Гітлера і занатуй свой шлях у жж :)

Reply


Leave a comment

Up