у размовах наконт перавагаў наркамаўкі і тарашкевіцы часта абыходзіцца пытаньне паходжаньня наркамаўкі.
я зрабіў свой выбар пасьля таго, як прачытаў прадмову да спрошчанага правапісу.
Зараз паспрабваў знайсьці яе ў нэце, каб паказаць
oles_maslakаказваецца, гэтага яшчэ ніхто не зрабіў.
ПРАДМОВА
Ажыцьцяўленьне ленінскай нацыянальнай політыкі ў БССР ставіць як адну з першачарговых задач на мовазнаўчым фронце - устанаўленьне норм беларускай літаратурнай мовы і правапісу. Гэтая неадкладная задача павінна быць як най-хутчэй вырашана, паколькі разгалосьсі ў пытаньнях права-пісу перашкаджаюць нашаму культурнаму будаўніцтву, ад-рываюць літаратурную мову, як сродак клясавай барацьбы, ад мовы шырокіх мас пролетарыяту і бядняцка-серадняцкага сялянства.
Першая навуковая спроба афармленьня беларускага пра-вапісу была зроблена Бр. Тарашкевічам яшчэ ў 1918 годзе ў яго «Беларускай граматыцы для школ». У асноўным устаноўлены т. Тарашкевічам правапіс, зразумела, адпавядае на-вуковым запатрабаваньням роўню таго часу. Тарашкевіч меў поўную рацыю заявіць у прадмове да сваёй граматыкі, што «ўсё найважнейшае зроблена добра». Пераважаючы ў аснове яго правапісу фонэтычны прынцып адпавядае мэ-тодычнаму запатрабаваньню лёгкасьці. Наогул, як зазначае сам Тарашкевіч, ён «увесь час не выпускаў з вачэй пэдаго-гічную старану кніжкі». I толькі нянавісьцю клясавых во-рагаў - беларускіх фашыстаў Заходняй Беларусі - можна тлу-мачыць лямант аб тым, што граматыка т. Тарашкевіча, вязьня польскага фашызму, зьяўляецца непэдагогічнай, перасыпана «маскалізмамі» і г. д. Тое самае сьпяваў і махравы нацдэм Я. Лёсік у сваёй рэцэнзіі на граматыку Тарашкевіча. «
Зразумела, «як першая спроба, правапіс Тарашкевіча ня мог прэтэндаваць ма паўнату, а галоўнае, ён у першым вы-даньні вышаў яшчэ тады, калі вялікія соцыяльныя зрухі, прынесеныя Кастрычнікам, не пасьпелі адбіцца ў беларускай літаратурнай мове. І таму сам Бр. Тарашкевіч зусім слушна кажа: «Аднолька-ж я ня думаю, што жыцьцё ня зробіць з часам значных зьменаў».
Правільная ленінская нацыянальная політыка, якая дае магчымасьць «уцягнуць па-сапраўднаму адсталыя нацыянальнасьці ў справу соцыялістычнага будаўніцтва» (Сталін), уцяг-нула ў культурнае будаўніцтва шырокія масы беларускага пролетарыяту і працоўнага сялянства. На прыкладзе бела-рускай мовы яшчэ раз сьцьвердзілася правільная ленінская думка аб тым, што ў кожнай нацыі дзьве нацыі. І ў бела-рускай мове і навуцы аб ёй адбілася клясавая барацьба.
Беларуская контррэволюцыйная нацдэмаўшчына, якая ў свой час кінула была галоўныя сілы на мовазнаўчы фронт, у сваёй шкодніцкай рабоце на гэтым участку імкнулася ад-сунуць пролетарыят ад удзелу ў справе стварэньня літара-турнай мовы; таму, зразумела, нацдэмы марудзілі са справай вырашэньня правапісу. Калі-ж яны і ставілі пытаньне аб ім, напр., на так званай Акадэмічнай конфэрэнцыі 1926 году, дык імкнуліся даць такі правапіс, які быў-бы адарваны ад шырокіх рабочых і бядняцка-серадняцкіх сялянскіх мас, пры-тупляў-бы мову, як зброю клясавай барацьбы.
3 далейшай гісторыі правапісу ў БССР трэба адзначыць яшчэ проект «Правапіснай камісіі БАН» 1930 г. («Беларускі правапіс»); ён быў складзены яшчэ пры нацдэмаўскім кіраўніцтве Інстытуту мовазнаўства, і таму нацдэмаўскія ўстаноўкі выразна адбіваюцца як у самім проекце, так і ў даданых да проекту заўвагах паасобных членаў правапіснай камісіі; адбіваюцца гэтыя тэндэнцыі і ў складанасьці шмат якіх правіл нацдэмаўскага проекту.
Прыступіўшы да вельмі складанай і адказнай задачы спрашчэньня беларускага правапісу, сёнешні склад Інстытуту мовазнаўства БАН, які атрымаў цяжкую спадчыну ад бы-лога нацдэмаўскага кіраўніцтва Інстытуту, павёў гэту справу у напрамку ленінскай моўнай політыкі, рашуча змагаючыся на два фронты як з вялікадзяржаўніцтвам, так і з контр-рэволюцыйным нацдэмократызмам і ў пытаньнях правапісу. У сваёй рабоце над данай задачай Інстытут кіраваўся на-ступнымі прынцыпамі і меркаваньнямі.
Прымаючы пад увагу, што ўстаноўлены Тарашкевічам правапіс, які мае за сабой ужо чатырнаццацігадовую традыцыю, у асноўным адпавядае навуковым запатрабавань і ням, - Інстытут мовазнаўства БАН прапануе не радыкальныя зьмены ў правапісе, а толькі спрашчэньне некаторых больш цяжкіх пунктаў, дзе неабходнасьць спрашчэньня цалкам насьпела; апрача таго, у прапануемым проекце ўносяцца дапаўненьні з поваду некаторых пунктаў, у свой час незакранутых т. Тарашкевічам.
Выходзячы з асноўнага запатрабаваньня зрабіць пра-вапіс даступным для шырокіх мас, Інстытут кладзе ў аснову
проекту марксысцка-ленінскае адзінства фонэтычнага і эты-молёгічнага прынцыпаў, як адзінства процілегласьцяў, адда-ючы, аднак, разам з Тарашкевічам, вядучую ролю фонэтыч-наму прынцыпу. Так, напрыклад, падпарадкаваўшы напі-саньне галосных пасьля зычных фонэтычнаму прынцыпу (прав. 10), проект, аднак, пасьлядоўна адмовіўся ад вызна-чэньня тых зьмен зычных, якія ўжо органічна зьяўляюцца ў выніку сваёй позыцыі перад наступнымі зычнымі і таму не патрабуюць у даным выпадку правядзеньня да канца данага прынцыпу. Такім чынам:
а) не адзначаецца асыміляцыйнае памякчэньне зычных перад наступнымі мяккімі зычнымі ў такіх выпадках, як сьвет, сьлед і інш. (прав. 12), што мы маем таксама ня толькі ў рускім правапісе, але нават і ў фонэтычным па сваёй аснове украінскім правапісе;
б) не адзначаецца пераход звонкіх зычных у глухія і глу-хіх у звонкія (прав. 13), што было прынята ўжо і ў права-пісе Тарашкевіча;
в) не адзначаецца зьмена сьвісьцячых у шыпячыя перал шыпячымі і шыпячых у сьвісьцячыя перад сьвісьцячымі (прав. 14).
На фоне правіла 13 проект мяркуе замяніць напі-саньне гарадзкі, суседзтва, запазычанае ў свон час мэха-нічна з польскай орфографіі, больш пасьлядоўным і этымо-лёгічна правільным напісаньнем гарадскі, суседства да прав. 16).
Пры вырашэньні пытаньняў аб перадачы тых фонэтычных зьяў, у адносінах да якіх разыходзяцца паміж сабой бела-рускія дыялекты, Інстытут імкнуўся выходзіць з больш па-шыраных варыянтаў, або разнабой паміж гаворкамі імкнуўся прымірыць увядзеньнем у норму больш простай зьявы, якой часта аказвалася форма этымолёгічная. Так, напрыклад, з прычыны складанасьці зьмен, якім падпадаюць ненаціскныя галосныя Е, Я ў розных складох, проект спрашчае правілы перадачы зазначаных галосных у ненаціскным становішчы, правёўшы правіла аб фонэтычнай перадачы ненаціскнога Е праз Я толькі ў першым складзе перад націскам, паколькі ў гэтым становішчы яканьне выяўляецца найбольш выразна, паколькі ў зьмене Е на Я ў даным складзе сходзіцца паміж сабой большасьць беларускіх гаворак (правіла 3); разна-бой-жа ў вымаўленьні ненаціскнога Е ў іншых становішчах проект прымірыў правядзеньнем этымолёгічнага прынцыпу.
На тым-жа меркаваньні грунтуецца і прапанова замяніць напісаньне падвойных літар у такіх словах, як насеньне, жыцьцё, пытаньне, аднэй літарай (правіла 11), што таксама павінна дапамагаць спрашчэньню правапісу, паколькі з роз-ных варыянтаў у гаворках выбіраецца больш простая форма. Улічыў тут проект і асаблівую пашыраннасьць форм без падваеньня ў гаворках Заходн. Беларусі.
Улічваўся пры ўкладаньні проекту і сэмасыялёгічны мо-мант, роля якога, напрыклад, была выяўлена ў перадачы на пісьме складаных слоў (правіла 7). Сэмантычнымі прычы-намі таксама абумоўлена ў беларускай мове пашыранае вы-маўленьне пэўных замежных слоў з суфіксам -ІР (правіла 34). Ясна, што пашырэньне такіх форм, як камандыраваць, будзіраваць, суміраваць, вар’іраваць замест камандаваць, буда-ваць, сумаваць, вар’яваць, тлумачыцца адштурхоўваньнем ад адпаведных омонімаў, супадзеньне з якімі прывяло-б да блытаніны.
Як будзе зазначана яшчэ далей, улічвалася між іншым і тое палягчэньне і экономія, якія адпаведныя правілы мо-гуць прынесьці для поліграфічнай справы. Так, напрыклад, памянёнае правіла аб невызначэньні мяккасьці ў такіх вы-падках, як сьвет, дасьць вялікае спрашчэньне ў гэтым кі-рунку, бо мяккі знак тут вельмі абцяжваў і друк і пісьмо; нярэдка даводзілася пісаць па два, тры і нават больш ліш-ніх Ь у словах (напр., сьцьвярджэньне, зьдзяйсьненьне і г. д).
Таксама больш навукова абгрунтавана правіла аб прыставачным зычным В перад пачатковымі націскнымі галоснымі О, У (правіла 9).
Як у галіне фонэтыкі, так асабліва ў галіне морфолёгіі, пры ўстанаўленьні норм правапісу проект улічваў прогрэ-сыўнасьць данай зьявы, ступень яе пашырэньня ў рабочых і бядняцка-серадняцкіх дыялектах БССР і Заходняй Беларусі. Тут мы цьверда павінны памятаць словы т. Сталіна, сказанныя ім на XVI зьезьдзе Ўсе КП(б): «Есьць Беларусь у складзе СССР; але ёсьць і другая Беларусь у складзе іншых дзяржаў. Ці думаеце вы, што пытаньне аб украін-скай і беларускай мове можа быць вырашана бяз улічэньня гэтых сваяасаблівых умоў»?
У некаторых выпадках, калі ў дыялектах прыблізна ў аднолькавай меры пашыраны два варыянты, калі няясным яшчэ зьяўляецца, якая з форм перамагае, або калі адзін з варыянтаў сёньня пашыраны ў меншай меры, але выразна зьяўляецца прогрэсуючым, - у гэтых усіх выпадках проект узаконьвае два варыянты, але перавагу аддае, аднак, аднаму з іх, ставячы яго на першае месца. Выходзячы з такіх мер-каваньняў, даны проект, у процілегласьць проекту нацдэмаў,
якія сьвядома адкідалі ўсе факты беларускай мовы, агуль-ныя з рускай, устанавіў, напрыклад, варыянты для кан-чаткаў 2-й асобы мн. л. загаднага ладу-на ЫЦЕ, ІЦЕ і на ЭЦЕ, ЕЦЕ (правіла 76)
Не гаворачы ў прадмове аб некаторых іншых, больш дробных пунктах, дзе пановаму вырашаецца або ўпарад-коўваецца пытаньне правапісу ў галіне фонэтыкі і морфо-лёгіі, мы тут адзначым толькі наступнае. Упяршыню уза-коньваюцца даўно ўжо ўжываемыя ў савецкім друку формы дзеяслоўных прыметнікаў абодвух часаў абодвух станаў: існую-чы, -ая, -ае, існаваўшы, -ая,-ае, эксплёатуемы, -ая,-ае (правіла 77), супроць увядзеньня якіх так змагаліся нац-дэмы, аргумэнтуючы адмоўныя адносіны да гэтых форм спасы-ланьнем на адсутнасьць іх у сялянскіх гаворках. Патрэбнасьць увядзеньня гэтых форм даказваецца неабходнасьцю адрозь-ніваць у мове сэнс такіх выразаў, як эксплёатуемая кляса ад выразу эксплёатаваная кляса і падобных. Ясна, што прапанаваная нацдэмамі форма эксплёатаваны ў сэнсе дзея-прыметніка цяперашняга часу прыводзіць да грубага полі-тычнага скажэньня сэнсу.
Пры ўнормаваньні правапісу чужаземных слоў Інстытут імкнуўся па магчымасьці сьцерці розьніцу паміж сваімі і чужымі словамі. Улічваючы дыялектычны процэс асваеньня шырокімі працоўнымі масамі замежных слоў, як адзін з эта-паў стварэньня будучай інтэрнацыянальнай мовы, проект прапануе падпарадкаваць чужаземныя словы правілам аб аканьні (правіла 23), бо сапраўды, хіба можна сёньня лічыць замежнымі такія словы, як комуна, соцыялізм, а тым больш такія скрыжаваныя словы як колгас, колгасьнік? Прыняўшы аканьне ў чужаземных словах, Інстытут, аднак, лічыць, што на сёнешнім этапе мы ня можам на чужаземныя словы перанесьці правілы аб яканьні ў беларускіх словах (правіла 25), паколькі ў большасьці выпадкаў у гэтых сло-вах перад даным галосным вымаўляецца цьвёрдая зычная (апрача Л); такім чынам, мы маем у беларускім вымаўленьні гэтых слоў злучэньні БЭ, ПЭ, МЭ, ДЭ ТЭ, і г. д., злучэньні, неўласьцівыя для беларускіх слоў.
Апіраюцца на жывое вымаўленьне і правілы аб перадачы чужаземных злучэньняў ІО, ІЕ, ІА, IU (правіла 29). Пановаму, больш правільна вырашана пытаньне аб апострафе і аб Ь у замежных словах (прав. 27). Спрашчэньнем зьяўляецца правіла 31 аб перадачы падвойных літар у замежных словах адной літарай. Унормавана пытаньне аб морфолё-гічным асваеньні слоў чужаземнага пахаджэньня тыпу пролетарый, барый (правіла 39). Упарадкавана перадача чужазем-нага l (правіла 28). Наогул, як у даным правіле, так і ў пра-вілах аб перадачы зычных д, т перад е, і (прав. 28 і 30) лроект ухіліўся вялікадзяржаўніцкіх тэндэнцый, якія выяў-ляліся ў імкненьні даныя факты замежных слоў перадаваць абавязкова ў рускім вымаўленьні (лампа, сацыалогія, арыхме-ціка, фанэціка).
Але, адлюстроўваючы процэс асваеньня шырокімі пра-цоўнымі масамі чужаземных слоў, проект, аднак, не дапускае вульгарызацыі іх, якую праводзілі ў сваёй шкодніцкай ра-боце нацдэмы і праводзяць цяпер фашысты Заходняй Бела-русі. 3 гэтай прычыны, напрыклад, проект прапануе чужа-земнае f ва ўсіх выпадках перадаваць праз Ф (правілы 35): форма, фабрыка, торф, а ня хворма, хвабрыка, торп.
У разьдзеле аб правапісе ўласных географічных імёнаў прыняты правілы (43-44), якімі вымагаецца адбіцьцё на пісьме асаблівасьцяў той мовы, з якой узяты гэтыя імёны, але пры ўмове, каб перадача гэтых асаблівасьцяў не супярэчыла-б асноўным фактам беларускай фонэтыкі, напр., аканьню, у тых межах, у якіх яно прынята для чужаземных слоў, зьмене В на У ў канцы слоў і перад зычнымі, правілу аб напісаньні галосных пасьля зацьвярдзелых зычных: Шэўчэнка, а не Шаўчэнка, паколькі ў небеларускіх словах Э бяз на-ціску захоўваецца нязьменным, аднак, з другога боку - і не Шэўчэнко, паколькі з морфолёгічнага боку данае прозьвішча цалкам асвойваецца: скланяецца як беларускае слова; з гэтай-жа прычыны пішацца Талстой, а не Таўстой, і тым больш не Таўсты, паколькі Л у беларускіх словах можа стаяць перад зычным.
Для паўнаты проекту, каб даць магчымасьць зараз-жа карыстацца ім, Інстытут дадаў пункты, якія не выклікаюць сёньня спрэчак (напрыклад, у прав. 2 аб злучэньнях РО, ЛО, РЫ, ЛЫ, далей прав. 10 аб напісаньні галосных пасьля зацьвярдзелых зычных і г. д.); у разьдзеле морфолёгіі больш-менш поўна прыведзены формы скланеньня і спражэньня.
Проект ахапляе спрэчныя пытаньні правапісу, але Інсты-тут таксама лічыць зусім насьпеўшым і пытаньне аб некато-рых зьменах у азбуцы. Такой першачарговай задачай зьяў-ляецца ўвядзеньне аддзельных літар для абазначэньня афры-кат ДЗ і ДЖ, што дало-б між іншым значную экономію ў поліграфічным вытворстве, а галоўнае - дало-б магчы-масьць адрозьніваць на пісьме такія розныя па свайму вымаўленьню выпадкі, як злучэньне двух зычных Д і 3 у словах: адзімаваць, водзыў, ад афрыкаты ДЗ у словах
адзін, дзікі і т. п.; адрозьніваць злучэньне зычных Д і Ж у словах паджылы, аджымаць і пад. ад афрыкаты ДЖ (хаджу) Рашуча выказваючыся за ўвядзеньне новых літар для афры-кат ДЗ і ДЖ, якое дало-б пэўнае спрашчэньне і ў самім правапісе, і ставячы гэта пытаньне на абгаварэньне шыро-кай пролетарскай грамадзкасьці, Інстытут, не прапануючы якога-небудзь свайго проекту гэтых новых літар, аднак, лічыць, што для абазначэньня афрыкат павінны быць пры-няты такія літары, якія не супярэчылі-б агульнаму стылю ўсёй беларускай азбукі і па сваёй композыцыі станавілі-б лігатуры тых літар, якімі абазначаюцца складаныя элемэнты зазначаных афрыкат.
Над разглядам пытаньняў правапісу Інстытут мовазнаў-ства працаваў у поўным складзе сваіх навуковых супра-цоўнікаў, прысьвяціўшы данай справе 15 паседжаньняў, з якіх першае адбылося 8-га сакавіка 1930 г., апошняе 26-га студзеня г. г. Пасьля гэтага проект, быў разгледжан на агульна-акадэмічнай нарадзе (у лютым-сакавіку г. г.), якая ўнесла шэраг дадаткаў і паправак. Некаторыя пытаньні (напрыклад, аб яканьні, аб варыянтах давальнага і меснага склонаў мн. л. мужчынскага і ніяк. р., аб уніфікацыі форм лічэбнікаў двух, двум і г. д. для ўсіх радоў і г. д.) выклікалі найбольш гарачыя спрэчкі; некаторыя пытаньні часам пера-рашаліся па 2-3 разы.
Разгляд і зацьверджаньне данага проекту спрашчэньня беларускага правапісу будзе праведзена пасьля конфэрэн-цыі, дзе даны проект спрашчэньня, складзены Інстытутам Мовазнаўства, будзе пастаўлен на шырокае абгаварэньне.
Самы тэкст проекту напісан паводле старога правапісу, прыклады-ж паданы паводле правіл, прьнятых у «проекце».
У канцы праекту дадаецца ўзор новага правапісу.
Інстытут Мовазнаўства
Беларускай Акадэміі Навук.